Знайсці
16.05.2023 / 20:2711РусŁacБел

Як ацэнка сілаў беларускіх добраахвотнікаў уплывае на палітыку Лукашэнкі

Ва ўладных структурах схільныя лічыць, што ва Украіне ваявала ці ваюе не менш за 1000 беларускіх добраахвотнікаў, сказаў «Нашай Ніве» суразмоўца з дзяржаўных структур.

Байцы-каліноўцы каля вогнішча. Фота з ТГ-канала BelWarriors

На баку Украіны ваюе некалькі беларускіх падраздзяленняў: «Полк Кастуся Каліноўскага», «Полк Пагоня», «Батальён Тэрор» і вайсковая часць, пра стварэнне якой казаў Валерый Сахашчык, былы камандзір брэсцкай дэсантнай брыгады. Колькасць беларускіх добраахвотнікаў невядомая — такія правілы вайны. Ацэнкі вагаюцца ад «некалькіх сотняў» (Сяргей Бульба) да 1500 чалавек, пра якіх казаў Офіс Святланы Ціханоўскай.

Ацэнкі мінскіх сілавікоў бліжэйшыя, хутчэй, да апошняй лічбы. Да такой высокай ацэнкі схіляе разуменне маштабу незадаволенасці і памяць аб пратэстах 2020 года, на піку якіх на вуліцы выходзіла каля мільёна чалавек.

Успрымаць беларускіх добраахвотнікаў як сур'ёзную пагрозу лукашэнкаўцаў пераконваюць таксама маскоўскія саюзнікі. Апошнія зыходзяць з разлікаў «вялікай геапалітыкі», дзе Беларусі належыць стратэгічная роля ў канфлікце Расіі з Захадам. 

«Рускія перасцерагаюць, што Захад так ці інакш ударыць па Беларусі. Або шляхам расколу паміж Пуціным і Лукашэнкам, або ваенным спосабам, праз дэмакратычныя сілы і добраахвотнікаў», — адзначае суразмоўца «Нашай Нівы».

Пад уплывам страхаў, а таксама інфармацыі з Масквы, рэжым Лукашэнкі запусціў комплекс прэвентыўных мераў супраць магчымага нападу. Сярод іх зачысткі грамадства — арышты, звальненні, папярэджанні, а таксама вайсковыя зборы, што закранаюць нават тых, хто мог бы патэнцыйна выступіць супраць рэжыму. 

Акрамя таго, ствараюцца новыя вайсковыя адзінкі. «Мы стварылі ва ўсіх нашых брыгадах і асобных батальёнах па ўсей краіне тры роты спецыяльнага прызначэння і 12 узводаў спецпрызначэння. Правялі зборы, баявое зладжванне», — адзначыў у сакавіку камандуючы Унутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.

У той жа час, каб адбіць ахвоту ад падтрымкі добраахвотнікаў, суседнія краіны рэжым застрашвае ядзерным парасонам Расіі. Словам, перакрываюць любыя патэнцыйныя шляхі.

«Ëсць унутры рэжыму так званыя «рэалісты», якія ацэньваюць колькасць беларускіх добраахвотнікаў у некалькі сотняў, што, на іх думку, не ўяўляе значнай пагрозы. Яны разлічваюць, што рэжым можа супрацьпаставіць ім дзясяткі тысяч вайскоўцаў, а таксама байцоў унутраных войскаў і супрацоўнікаў спецыяльных службаў. 

Нягледзячы на нізкі баявы дух беларускіх сілавых структур, іх настроі ў выпадку ўзнікнення рэальнай узброенай пагрозы не прадвызначаныя.

«Полк Каліноўскага ў сілавых структурах не ўспрымаюць як легітымную сілу. Калі яны пяройдуць граніцу, іх будуць ліквідоўваць як звычайных бандытаў, прычым у гэтым будуць удзельнічаць нават тыя, хто настроены супраць Лукашэнкі і Расіі», — мяркуе суразмоўца «Нашай Нівы».

На яго думку, Аляксандр Лукашэнка ўлічвае як бачанні «рэалістаў», так і «ястрабаў». Ён і на публіку дэманструе ўпэўненасць у сваіх сілах, і зачышчае грамадства, каб гэтую ўпэўненасць узмацніць. «Вы абяцаеце, што ўладу перавернеце ў Беларусі. Яны ж разумеюць, што гэта немагчыма», — пераконваў Лукашэнка падчас паслання Нацыянальнаму сходу.

«На ацэнку пагрозы для ўладаў з боку добраахвотнікаў уплываюць таксама магчымасці росту іх шэрагаў», — мяркуе суразмоўца «Нашай Нівы». 

У выніку масавых рэпрэсій Беларусь пакінулі больш за 200 тысяч чалавек. Гістарычныя прыклады паказваюць, што на вайну добраахвотнікамі гатовыя ісці да 1% грамадства.

«З улікам акалічнасцяў, тэарэтычна, да беларускіх добраахвотніцкіх фармаванняў за мяжой пры спрыяльных абставінах можа далучыцца 2000—3000 чалавек, што ўжо значная сіла», — мяркуе суразмоўца «Нашай Нівы» з дзяржаўных структур.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Раман Бажэнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
56
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
7
2
Не далучацца/адказаць/
17.05.2023
Пілсудскі , не далучацца, будуць сядзець і чакаць чакаць чакаць
0
Колькі?/адказаць/
17.05.2023
Тры галоўныя пытанні: 1. Колькі ўкраінцаў, палякаў і іншых далучацца да вайсковай аперацыі на тэрыторыі Беларусі? 2. Колькі зброі Украіна і НАТО здатныя даць для беларусаў і якія перспектывы павелічэння гэтых паставак? 3. Колькі беларусаў гатовыя далучыцца ў самой Беларусі да антылукашэнкаўскага збройнага чыну? І не ўсё так блакітна не тое, што сярод урадоўцаў, а нават сярод губопікаў і сса.
19.05.2023
Не далучацца, бяз зброі супраць узброеных вышлі сотні тысячаў, а тут будзе значна болей, тым больш пасля ўсяго што лукашысты нарабілі! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930