Каментары да артыкула
Пратэстанцкі тэолаг раскрытыкаваў праваслаўнага святара за гутарку ў «Жыцці — маліне»
225
Axel Justas/адказаць/сачыць16.05.2023
Мая вера круцейшая за тваю веру... Смех адзін. Усе больш-менш паважаныя духоўныя лідэры не акцэнтуюць увагу на 'як там дакладна ў Бібліі/Каране/Бхагаватгіце напісана', а гавораць пра агульначалавечае што па-над усімі рэлігіямі. А калі форма засцінае сэнс - ну дык Welcome to Ісламскую Дзяржаву ды ім падобнае. Толькі лоб не расшыбіце ў сваім 'правільным' маленні.
83
7/адказаць/сачыць16.05.2023
Кожная хрысцiянская канфесiя лiчыць сябе адзiцай павiльнай. Яшчэ ý 1054 годзе падзялiлася царква. А праз 5 стагоддзяý ужо з каталiцтва пачалi вылучацца розныя пратэстанскiя канфесii. I кожная лiчыць сябе адзiнай правiльнай у разуменнi Бога, жыцця i святога пiсання. Напэýна так будзе заýсёды
00
Казік/адказаць/сачыць17.05.2023
⤷7, а які светапогляд, накірунак думкі ігд не лічыць сябе адзіна правільным?)
110
Казік/адказаць/сачыць16.05.2023
Калісьці даўна каталіцкая царква лічыла, за што ў пекла, колькі дзён у чыстцы дадецца за кожны невялікі грэх, колькі здымаецца за добрыя ўчынкі. Толькі пазней дарасла свядомасць, што не нам гэта вырашаць, а Богу. І нават практыка "самазабойцы дакладна ў пекла" знікла, бо невядома, якая была свядомасць у чалавека ў апошнія секунды жыцця, якая была яго размова з Богам. Падобную пазіцыю і агучыў а. Аляксандр. Можа калісьці і пратэстанцкая тэалогія дарасце да гэтага ўзроўню
43
Жырмунскі/адказаць/сачыць16.05.2023
Навошта цягнуць у цывільную газету міжрэлігійныя разборкі, якія цягнуцца ў хрысціянстве 2000 гадоў?
50
Неправаслаўны атэіст/адказаць/сачыць17.05.2023
⤷Жырмунскі,
лайкнуў Ваш допіс, а пасьля падумаў, што Вы ня маеце рацыі, з усёй належнай павагай. Гэта не рэлігійная спрэчка. Гэта спрэчка паміж складанасьцю, талеранцыяй ды чалавечнасьцю (з усімі хібамі, ecce homo) з аднаго боку. І прымітывазацыяй, дагматызмам ды прагай ўяўнай вышэйшасьці над апанэнтам -- зь іншага. Калі што, я з роўнай павагай і дыстанцыяй стаўлюся да ўсіх дэнамінацыяў, бо Пан Бог у сваёй беззаганнай мудрасьці ўчыніў мяне атэістам.
10
відьмаявідьма/адказаць/сачыць17.05.2023
⤷ бо Пан Бог у сваёй беззаганнай мудрасьці ўчыніў мяне атэістам.
ttps://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/316813Неправаслаўны атэіст, 😆
30
стары Гірш /адказаць/сачыць17.05.2023
Расслабцеся, Бог Ізраіля месію пакуль не дасылаў.
00
Алег Нагорны/адказаць/сачыць19.05.2023
Нагадаю паважанаму Зміцеру, што першы чалавек, які патрапіў ў рай — злачынца, які, па меркаваннях грамадства, асабліва пацярпелых ад яго злачынстваў, відавочны быў вырачаны на Божае пакаранне. Ён і сам упэўнены, што заслужыў пакаранне. І перад смерцю ён не паспеў ні прайсці тэалагічную катэхізацыю, ні ахрысціцца, ні ўзяць ўдзел у Еўхарыстычнай трапезе... Аднак вось гэтаму тэалагічнаму невуку і злодею Хрыстос кажа: «Праўду кажу табе, сёння са Мною будзеш у ра́і» (Паводле Лукі 23:43).
А на беларускім прыходзе — я прыхаджанін айца Аляксандра ў Вільні — мы вучымся правільнаму духоўнаму разважанню, суджэнню. А таксама вучымся адрозніваць выкрыванне грахоў, суджэнне ад асуджэння — вынясення выраку, што канкрэта годны пекла, а хто ў раю.
Таму айцец Аляксандар правільна распавядает пра тое, што такое дабро і зло па Евангельскіх нормах, правільна распавядае, што блюзнерства на Духа не даруецца... Аднак паводле евангельскай жа этыцы ён не можа падмяняць сваімі меркаваннямі суд Гасподзень у дачыненні канкрэтных асобаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера