Знайсці
29.05.2023 / 11:4015РусŁacБел

Лукашысты абяцаюць за ўдзел у выбаркамах «кар'еру, прасоўванне па працы і дапамогу ў любых пытаннях»

Праз дзевяць месяцаў адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў. Улады пачалі рыхтаваць глебу: абяцаюць абараніць усе персанальныя звесткі ўдзельнікаў выбарчага працэсу. 

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў 2019 годзе. Фота: «Наша Ніва»

Адна з такіх публікацый з'явілася ў праўладным канале «Жоўтыя Злівы. Адукацыя», які вядзе актывіст Камуністычнай партыі Беларусі і прэс-сакратар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Раман Роль. 

Ён запэўнівае будучых удзельнікаў выбарчых камісій: не бойцеся, калі апазіцыя вас унясе ў чорныя спісы, гэта, маўляў, адкрые вам любыя дзверы ў дзяржструктурах.

«Вы адназначна свой: гэта кар'ера, прасоўванне па працы, сімпатыі начальства і дапамога ў любых пытаннях. Калі вас кудысьці злілі, пакажыце гэта непасрэднаму кіраўніку, ён ацэніць», — малюе перавагі такой сітуацыі праўладны канал.

Cкрыншот канала «Жоўтыя злівы. Адукацыя»

«Жоўтыя слівы» просяць не хвалявацца наконт уцечак, бо гэта «старыя МУСаўскія базы».

«Апроч таго, да выбараў у адносінах камісій будуць прыняты максімальныя меры бяспекі, а новыя асабістыя даныя давядзецца шукаць са свечкаю», — супакойваюць будучых удзельнікаў камісій («Нашай Ніве» раней расказвалі, што людзі, памятаючы 2020-ы, не вельмі ахвотна ў іх ідуць).

Падобныя наратывы сустракаюцца ў розных праўладных каналах. Маўляў, траплянне ў чорныя спісы стварыла толькі плюсы для сістэмы, базы, якія ёсць у «Кіберпартызанаў» ды іншых ініцыятыў, «неактуальныя», а дзяржава, маўляў, навучылася абараняць персанальныя звесткі.

І нават больш — «чорныя спісы», пераконваюць лукашысты, толькі ўзмацнілі і сцэментавалі функцыянераў рэжыму. Гэтую думку выказваў, да прыкладу, прэс-сакратар Камуністычнай партыі Беларусі Андрэй Лазуткін у эфіры ў Рыгора Азаронка. Маўляў, вынікам цкавання стала тое, што дзеці пайшлі ў патрыятычныя клубы.

Скрын разваг Лазуткіна на эфіры ў Азаронка

Праўда, з яго бравадай не ўсе згодны. Рэакцыі прапагандыстаў на выкладанне іхніх звестак хутчэй нервовыя, як, да прыкладу, допіс прапагандыста Канстаціна Прыдыбайлы на каментар цёткі Сафіі Сапегі.

«Я табе скіну, што мне пісалі, як мне званілі і як за мной хадзілі», — паскардзіўся Прыдыбайла на тое, што адбылося пасля зліву ягоных даных.

Скрыншот з тэлеграм-канала Прыдыбайлы

Ці сапраўды базы «Кіберпартызанаў» ды іншых ініцыятыў неактуальныя?

Праблема лічбавага свету агулам у тым, што абараніць базы даных пакуль на 100% не ўдалося ніводнай дзяржаве і ніводнай кампаніі. 

Звесткі трапляюць у адкрыты доступ з розных сэрвісаў, якія перыядычна ўзломваюць. Да прыкладу, неўзабаве пасля расійскага ўварвання ва Украіну была цалкам скрадзена база Яндэкс.Ежы, пасля база МЛМ-кампаніі NL International, база крамы «Амі мэбля» і крамы «Суседзі». У іх персанальныя звесткі тысячаў беларусаў.

Таксама перыядычна з'яўляюцца ды іншыя базы, якія ўзломваюць «Кіберпартызаны» або іншыя групоўкі, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі. 

Большая частка персанальных звестак застаюцца нязменнымі. Гэта тычыцца найперш біяметрыі, то-бок фізічных якасцяў чалавека. Найперш, у выпадку з базай АІС «Пашпарт», якая ёсць у «Кіберпартызанаў», гэта тычыцца твару — сучасныя тэхналогіі распазнавання твараў могуць адрозніць аднаго чалавека ад іншага.

Дэананімізаваць памагатых рэжыму дапамагалі таксама былыя паплечнікі, якія перайшлі на іншы бок ці засумняваліся ў моцы або правільнасці дзеянняў рэжыму. 

Таксама частка звестак была злітая па неасцярожнасці, як гэта адбылося з адміністратарамі канала «Зваротны бок». Гэта яшчэ адна крыніца звестак і час ад часу такія «злівы» будуць адбывацца.

Магчымасці фальсіфікацыі выбараў у Беларусі шматступенчатыя і прадуманыя да дробязяў.

Базавых асноваў для фальсіфікацыі некалькі.

Па-першае, падлік галасоў на ўчастку ажыццяўляецца так, каб назіральнікі не бачылі бюлетэняў. 

Па-другое, людзей агітуюць і змушаюць да датэрміновага галасавання, пры гэтым ніхто не кантралюе скрынь у яго дні. Гэта дае неабмежаваныя магчымасці для ўкідаў і падмены бюлетэняў. Нават калі нейкая камісія ўпрэцца і палічыць галасы сумленна, падмененыя бюлетэні датэрміновага галасавання дазволяць сказіць вынік на карысць патрэбнага кандыдата.

Па-трэцяе, бюлетэні не захоўваюцца пасля выбараў, а спальваюцца. Гэта робіць немагчымым перападлік галасоў.

Па-чацвёртае, старшынямі і сакратарамі камісій прызначаюць выключна лаяльных і павязаных з сістэмай людзей. Даходзіць да таго, што выбаркамам кіраваў тытунёвы магнат Тапузідзіс — адзіны прыватнік, каму на той час было дазволена выпускаць цыгарэты.

Па-пятае, ніводнай адкрытай базы з пратаколамі па ўчастках няма. Раённы, абласны ці рэспубліканскі выбаркам можа абвесціць іншы, загадзя вызначаны вынік па акрузе, і ніхто не зможа даказаць адваротнае.

Па-шостае, выбаркамы рэгіструюць кандыдатаў адвольна, па ўказаннях ад Адміністрацыі прэзідэнта. Яскравым прыкладам была нерэгістрацыя ў 2020 годзе Віктара Бабарыкі, які сабраў найбольшую колькасць подпісаў за сваё вылучэнне, і рэгістрацыя кандыдатаў-спойлераў Ганны Канапацкай, Андрэя Дзмітрыева і Сяргея Чэрачня, якія наўрад ці былі здольныя сабраць патрэбныя 100 тысяч у сапраўднасці.

Па-сёмае, было ўведзенае ліцэнзаванне сацыялагічнай дзейнасці, і незалежныя ад дзяржавы саццэнтры вымушаныя спыніць апытанні на палітычныя тэмы. Немагчыма праверыць вынікі выбараў, супаставіўшы іх з вынікі сацапытанняў. Тыя «вынікі сацыялагічных апытанняў», якія публікуюць падкантрольныя лукашыстам цэнтры, гэта лічбы, напісаныя ў Адміністрацыі прэзідэнта ў якасці ўстановачных.

Па-восьмае, нават пры крайне абмежаваных магчымасцях назіраць назіральнікаў часта не рэгіструюць або арыштоўваюць на ўчастках.

Па-дзявятае, выбаркамы фарміруюцца, як правіла, з супрацоўнікаў той самай установы, якія залежаць ад начальніка, каторы ўзначальвае гэты часы выбаркам. Вось добры разбор, як гэта робіцца. У адрозненне ад іншых краін, кандыдаты ў Беларусі, нават тыя адсеяныя сітам выбаркамаў кандыдаты, не маюць права паслаць сваіх прадстаўнікоў у выбаркам.

Па-дзясятае, кожны член камісіі лічыць сваю частку стосу, не бачачы агульнай карціны (ці ствараючы для сябе абарончую ілюзію, што ён не разумее агульнай карціны). Агульную карціну пры жаданні можа ўбачыць толькі старшыня камісіі, але яна яму непатрэбная — у яго могуць загадзя быць лічбы, якія трэба напісаць у пратакол.

Па-адзінаццатае, татальны кантроль над СМІ, стварэнне апарата прапаганды і, фактычна, прыватызацыя сілавых структур. 

Пераконванне людзей, што ўдзельнічаць у выбарчых камісіях бяспечна і карысна для кар'еры, можа сведчыць, што ахвотных рабіць гэта ўсё ж не так і шмат. Фальсіфікацыя выбараў і ўзурпацыя ўлады могуць разглядацца як крымінальнае злачынства.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Чатыры простыя адрозненні: чым падлік галасоў ва Украіне розніцца ад беларускага

Рэжым пачаў адбіраць кадры ў выбаркамы на Адзіны дзень галасавання. Але не тое, каб людзі туды рваліся

«Нас не запугать». Вось хто ствараў пралукашэнкаўскія стыкерпакі ў тэлеграме

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Питон/адказаць/
29.05.2023
10 тысяч рейхсмарок, корову и дом (с)

было уже такое.. потом судили их.
29.05.2023
Арні, я так понимаю, Вам не нравится то, что произошло в 2020 году? Вот до 2020 года всё было зашибись, тактикой бойкота побеждали раз за разом, добро торжествовало, а в 2020-ом пришли эти бабарики и тихановские и всё испортили? Да?
3
Арні/адказаць/
29.05.2023
К121, да 20 года ў Менску за бел мову не затрымлівалі і сцягі поадавалі ў цэнтры, таму так 20 было шмат дасягнута эвалюцыйным шляхам, а ў 20 вы шаноўныя крэатыўныя невераятныя ўсё пахерылі! Вы не зрабілі крок наперад, вы зрабілі крок ў бездань з якой ўжо не выбрацца. Вы не памятаеце бо да 20 такіх як вы палітыка не хвалявала, а 20 высапсавалі ўсё што змаглі дасягнуць сілы адраджэння за апоўнія 25 год.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера