Расійскія таджыкі ў 2016 годзе перайменавалі сына ў Пуціна, а цяпер хочуць усё вярнуць як было
Сям'я Джураевых з Аляксандраўскага раёна Уладзімірскай вобласці вырашыла перайменаваць свайго сына, якому ў 2016 годзе далі імя Пуцін. Пра гэта загадчыца раённага аддзела ЗАГС расказала ў інтэрв'ю мясцовай газеце, піша «Медуза».
Пуцін Джураеў у 2018 годзе. Фота: sobesednik.ru
«Бацькі да нас ужо паўторна звярнуліся. Пакуль мы іх пракансультавалі. Яны, скажам так, раскайваюцца ў тым, што яны гэта зрабілі. Яны хочуць вярнуць імя дзіцяці, якое яму далі пры нараджэнні», — распавяла чыноўніца.
Сям'я Джураевых — выхадцы з Таджыкістана, якія пераехалі ў Расію ў гады грамадзянскай вайны на радзіме на пачатку 1990-х, а пасля атрымалі расійскае грамадзянства.
У свой час бацькі вырашылі даць свайму паўтарагадоваму сыну Расулу новае імя — Пуцін. Зрабілі яны гэта па просьбе яго дзядулі — вялікага прыхільніка расійскага прэзідэнта.
Паддаліся ціску з боку старэйшага пакалення і іншыя прадстаўнікі гэтага роду. У студзені 2017 годзе ў Пуціна Джураева нарадзіўся стрыечны брат, якога назвалі Шайгу. Адносна магчымасці яго перайменавання ў ЗАГС пакуль што не звярталіся.
Чытайце таксама:
Пуцін перадаў РПЦ абраз Рублёва назаўжды, хоць прасілі толькі на два тыдні





