Пад Баранавічамі вясковец капаў агарод і выкапаў французскі кулямёт
Жыхар Баранавіцкага раёна выкапаў на сваім участку рарытэтны кулямёт, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Здарэнне адбылося ў Гарадзішчы.
Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Вясковец выкапаў кулямёт і 13 магазінаў з патронамі.
Эксперт прыйшоў да высновы, што гэта французскі кулямёт Шатэльро ўзору 1924-1929 гадоў, выраблены заводскім спосабам.
Кулямёт такога ўзору брэсцкія судовыя эксперты атрымалі для даследавання ўпершыню, раней падобнага ў іх практыцы не сустракалася. У пачатку Другой сусветнай вайны гэтую зброю выкарыстоўвалі воіны французскай пяхоты, а таксама нямецкія войскі.
2
0
0
12
2
1
Каментары
33
Пень/адказаць/17.05.2023
У чорных капальнікаў усе знаходкі - з агародных градаў,..кшталту, у "капусьце" знайшлі... :))
11
mikola/адказаць/17.05.2023
zaraz *kapacelja* abvinavacjac u *zamahe*.......
72
Ж/адказаць/17.05.2023
и пошел отдал идиот
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 12
Сёння па краіне — снег з дажджом
 2
Ізраіль нанёс удар у адказ па Іране. Сціплы
 2
«Усёй Беларуссю скідваліся на рэкламу»: Ксенія Сабчак рэкламуе беларускі гель для броваў коштам 6 рублёў
 10
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера