Наста Кудасава. Пагаворым, запалім у сэрцах на міг ліхтары. Верш
Наста Кудасава апублікавала ў фэйсбуку новы верш.
Фота: facebook.com/nastakudasawa
пагаворым, запалім у сэрцах на міг ліхтары,
мо схаваецца сум у куце, хвост падціснуўшы куцы.
гавары мне пра ўсё, што пяе ці баліць, гавары…
хай не вуснамі — гукам змагу да цябе дакрануцца…
раскажу табе мора і вечны мой лес раскажу.
калі ў гэтым жыцці нам з табой не дазволены дотык —
хай паветра з цяпла нашых словаў сатчэ абажур,
абарончы шацёр ад бязглуздых наветаў і плётак.
як жа цісне ў грудзях, як гудзе немагчымага ток —
звязка галасавая! і ўжо не знайсці тае моцы,
каб нарэшце згадаць, што адно аднаму мы ніхто,
што на гэтай дарозе зямной мы ўсяго суразмоўцы.
Чытайце таксама:






Каментары
30
Ян/адказаць17.05.2023
Мы з табою не мы - але гэта й няважна цяпер.
Мы - нямыя нясведкі звышцяжкага (боль) недачасу.
Абсалютна адносна - пра ўсё паўбылое раней.
Тыпу выжылі - дзякуй. Каму? - Неданасу.
Вера - класнае слова, а можа і часам імя,
Толькі нешта слабое ў нашым кантэксце.
Існасць - супрацстаянне таго, што не я -
І дзяўчынкі, якую калісці паклікалі - Наста!
30
Жвір/адказаць17.05.2023
! Вельмі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні
 42
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
 11
Украінская разведка заявіла аб датычнасці да атакі дронамі ў Курску — па будынку ФСБ і нафтаперапрацоўчым заводзе
 2
У Ляхавічах усталявалі кампазіцыю «Я люблю ПМС». Але гэта не тое, што вы маглі падумаць
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера