Знайсці
18.05.2023 / 09:146РусŁacБел

У Крыме — выбух на рэйках. Спынены чыгуначны рух паміж Сімферопалем і Севастопалем

Паводле звестак выдання Baza, на чыгунцы ў Сімферопальскім раёне Крыма адбыўся выбух. Са шляхоў сышлі пяць вагонаў са збожжам.

Падрыў цягніка ў Крыме недалёка ад вёскі Чысценькае. Фота: Baza

Рух электрацягнікоў на ўчастку Сімферопаль — Севастопаль часова спынен, паведаміў у тэлеграм канале дарадца кіраўніка акупаванага рэгіёна Алег Кручкоў.

Кіраўнік акупаванага Крыма Сяргей Аксёнаў пацвердзіў здарэнне і заявіў, што ніхто не пацярпеў. 

На Крымска-Сімферопальскім напрамку чыгункі часова адменены рух цягнікоў. Па маршруце пусцяць аўтобусы.

Сход грузавога цягніка адбыўся праз «умяшанне старонніх асоб у працу чыгуначнага транспарту», паведаміла Крымская чыгунка. 

На тэрыторыі Расіі, а таксама ў анексаваным ёй Крыме, рэзка вырасла колькасць дыверсій. З 1 студзеня да 12 мая адбылося як мінімум 57 спробаў дыверсій на чыгуначных шляхах, аб'ектах Мінабароны і энергетычных аб'ектах. Амаль 25% з іх адбыліся толькі за 13 майскіх дзён, падлічыла выданне «Вёрстка».

1 і 2 мая ў Бранскай вобласці адбыліся два падрывы чыгуначных шляхоў, з рэек сышлі два грузавыя саставы, адзін з іх — беларускі.

Чытайце таксама:

Украіна пагружае Расію ў «туман вайны», украінцы вялікія майстры ў гэтым — Le Monde

Расія наўрад ці зможа цалкам абараніць сваю чыгунку ад дыверсій — разведка Брытаніі

За дыверсанта — узнагарода. Улады ўзмацняюць патруляванне і іншыя меры бяспекі на чыгунцы — Супольнасць чыгуначнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
Вось калі/адказаць/
18.05.2023
mikola, калі рускія выведуць усе свае акупацыйныя войскі з тэрыторыі Украіны.
2
Вось жа/адказаць/
18.05.2023
Адмін НН не прапускае словы “рашыст, рашызм”, якія ўжо даўно выкарыстоўваюць нават журналісты New York Times, нават ўжо ё адпаведны артыкул на Вікіпедыі, а НН усё яшчэ пытаецца адбеліваць рускіх.
18.05.2023
Вось калі, // Ja GETA  vedau i bez vas z paczatku VAINY !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930