У Кыргызстане ў баранавіцкага блогера згарэла ўся маёмасць. Дом, дзе ён жыў, штурмавалі сілавікі
У выніку перастрэлкі ў кыргызстанскай вёсцы загарэўся дом, у якім жылі 17 турыстаў, у тым ліку блогер Юрый Дрозд з Баранавічаў. Пра гэта Юрый расказаў у тыктоку.
жив и здоров. хочу проложить путешествие, поэтому начинаю копить на новый рюкзак, палатку и спальный мешок. поддержать можно через донат на kaspi 44оо_4зо2_7з29_787б и баланс мегаком 99б-554-ll-O8-9l
Раніцай 17 мая спецназ МУС і Дзяржкамітэта нацыянальнай бяспекі штурмаваў прыватны дом у вёсцы Дзмітрыеўка, які знаходзіцца за 30 км ад сталіцы Кыргызстана. У ходзе перастрэлкі былі параненыя два сілавікі, падазроны загінуў, піша mediazona.by.
Па словах Дразда, у шэсць раніцы сілавікі папрасілі турыстаў выйсці на вуліцу, пакінуўшы рэчы ўнутры. У выніку штурму, які доўжыўся некалькі гадзін, пажар знішчыў асабістыя рэчы. У Юрыя застаўся толькі тэлефон.
Рэч у тым, што ён жыў у доме на дзве кватэры. У суседнюю некалькі дзён таму засяліўся чалавек, падазраваны ў тэрарызме, за ім сачылі спецслужбы.
Дрозд расказаў, што мэрыя горада выдзеліла ім гасцініцу, дзе яны змогуць жыць некалькі дзён. На яго старонцы ёсць рэквізіты для дапамогі.
Чытайце таксама:
Куды і адкуль цяпер лятаюць беларусы на адпачынак у Еўропу
SPA-пляж толькі для дарослых — што новага будзе ў аквапарках гэтым летам
«Быў хімікам, стаў капітанам яхты». Беларус змяніў прафесію ў 40 год і расказвае, як гэта