Службовы аўтамабіль ДАІ трапіў у ДТЗ у Івацэвіцкім раёне
У Івацэвіцкім раёне легкавая машына сутыкнулася са службовым аўтамабілем ДАІ, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Мілюкова.
Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама
Аварыя здарылася 22 мая каля 8:00.
Паводле афіцыйнай версіі, супрацоўнікі ДАІ Івацэвіцкага РАУС дзяжурылі на трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі. На 147-м кіламетры дарогі ў службовы аўтамабіль праваахоўнікаў урэзалася спадарожная Audi, за рулём якой быў 31-гадовы жыхар горада Івацэвічы.
Ад удару абедзве машыны з'ехалі ў кювет.
Кіроўцу Audi даставілі ў бальніцу для медыцынскага абследавання. Супрацоўнікі ДАІ не пацярпелі.
0
0
2
1
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера