Знайсці
22.05.2023 / 22:474РусŁacБел

Знайшлі гаспадара «дыванамабіля», які днямі бачылі ў Мінску. Што за ён?

Нядаўна ў Мінску заўважылі аўтамабіль Ford з аздабленнем з дываноў. Незвычайная машына прыпаркавалася ў пятніцу ля ўвахода ў сталічны гандлёвы цэнтр Dana Mall. А цяпер выданне «Анлайнер» знайшло яе ўладальніка ды пагаварыла з ім.

Аказалася, што дыванамі абклеены не толькі кузаў гэтага аўтамабіля, дыван выкарыстаны і для аздаблення ўнутры салона: як мінімум тарпеда пакрытая менавіта гэтым матэрыялам.

Уладальнікам Ford Escort (дарэчы, дызельнага) аказаўся Дзмітрый з Мар'інай Горкі. Хлопец — блогер, раней ён здымаў і іншыя відэа пра машыны: падпальваў іх, падрываў петардай, перакульваў і скідаў з крана. А Ford вырашыў «пракачаць»:

«Ён атрымаў мянушку Дыван-самалёт. Два даўно не новыя дываны з аднолькавым малюнкам для яго мы купілі па аб'явах, уклаліся ў 100 рублёў. Спачатку думалі замацаваць на самарэзы, але потым перадумалі і вырашылі выкарыстаць клей. Пайшоў клей-пена. З падрыхтоўкай паверхні не заганяліся — дыван лёг проста на ЛКП. З мінусаў такога рашэння — хіба што махра ад нітак, што тырчаць і лунаюць на ветры, і тое, што малюнак на пярэдняй панэлі адлюстроўваецца ў лабавым шкле.

З інспектарамі яшчэ не сустракаліся, але самае папулярнае пытанне наконт гэтай машыны: як рэагуе ДАІ на такую афарбоўку?»

У Мінску Дзмітрый апынуўся не выпадкова: здымаў кароткія відэа для сацсетак, у тым ліку ролікі з рэакцыяй выпадковых мінакоў.

Чытайце таксама:

У Мінску з размахам правядуць Дзень электратранспарту

У Мінску заўважылі незвычайную для Беларусі машыну ФОТА

«Аўтамабіль з незабыўнымі эмоцыямі». Якія кабрыялеты прапануе беларускі рынак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
13
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
23.05.2023
[Рэд. выдалена]
23.05.2023
З інспектарамі яшчэ не сустракаліся,

таму што інспектар яго бацька?

я пра вильно пони маю ?
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
23.05.2023
та-да-да-да-м

мне ж ту тут тоже интересного товарища подослали
не одного

думали - я не замечу

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930