Знайсці
27.05.2023 / 07:552РусŁacБел

Браўні — класічны шакаладны дэсерт

Класіка ў свеце шакаладных дэсертаў — пірожныя браўні са шчыльнай, сакавітай сярэдзінай і хрумсткім верхам, яны гатуюцца з простых прадуктаў, якія звычайна ёсць на кухні.

Дэсерт браўні. Фота: inspiredtaste.net

Вам спатрэбіцца:

  • 10 сталовых лыжак (145 грамаў) несалёнага сметанковага масла,
  • 1 і ¼ шклянкі (250 г) цукру,
  • ¾ кубка плюс 2 сталовыя лыжкі (80 г) несалодкага какава-парашку,
  • 1/4 чайнай лыжкі солі (бярыце трохі менш, калі ў вас дробная марская соль),
  • 1 чайная лыжка ванільнага экстракту,
  • 2 вялікія халодныя яйкі,
  • 1/2 шклянкі (65 г) універсальнай мукі,
  • 2/3 шклянкі (75 г) здробненых грэцкіх арэхаў ці арэхаў пекан, па жаданні.

Як гатаваць:

  1. Растапіце масла з цукрам, соллю і какава-парашком. Ідэальна рабіць гэта ў параварцы: награванне цукру такім чынам дапамагае перамясціць яго на верхнюю частку пірожных, калі яны будуць у духоўцы, — тады ў дэсерту атрымаецца славуты «гафрыраваны верх». Але вы таксама можаце растапіць масла з какавай у мікрахвалёўцы або ў рондалі на сярэднім агні.
  2. Дадайце ваніль і яйкі. Яйкі лепш дадаваць па адным, паступова ўмешваючы.
  3. Калі цеста стане густым і добра перамяшаным, дадайце муку. Выкарыстоўвайце лыжку, каб убіць муку ў цеста, пакуль яно не стане вельмі густым і не будзе адставаць ад сценак міскі.
  4. Дадайце арэхі, калі выкарыстоўваеце.
  5. Пірожныя выпякаюцца ў форме для выпечкі ў духоўцы 20—30 хвілін пры тэмпературы 170 градусаў. Выпякайце браўні, пакуль краі не стануць сухімі, а сярэдзіна — злёгку недапечанай. Гатоўнасць можна праверыць, уткнуўшы ў цэнтр зубачыстку. Пірожныя гатовыя, калі зубачыстка выходзіць з вільготнымі крошкамі.
  6. Цалкам астудзіце, перш чым вымаць з формы — гэты крок дапаможа браўні застыць. Разрэжце на 16 квадратаў.

Вам таксама можа спадабацца:

Дэсерт з чарнасліву і грэцкіх арэхаў з вяршкамі: вытанчаны смак і суцэльная карысць

Рэцэпт на выходныя: бананавы кекс

Якія глазураваныя сыркі самыя смачныя: беларускія ці замежныя? Вось што паказала дэгустацыя ўсляпую 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Макс Д./адказаць/
28.05.2023
На фота выглядае так сабе. Мая каханая лепшы гатуе па крыху адрознаму рэцэпту.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
28.05.2023
ну гэта ж не Макс пісаў - ён не піша па-беларуску і ў яго каханай няма. ці ёсць?
мама штоле !? 😲
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера