Знайсці
23.05.2023 / 17:295РусŁacБел

Mark Formelle выпусціў новую калекцыю з прынтамі па-беларуску

Брэнд Mark Formelle прэзентаваў у сацсетках свою новую калекцыю з ільнянымі сукенкамі і футболкамі з прынтамі на беларускай мове.

 

«Галоўная крыніца натхнення новай калекцыі Mark Formelle — мікс беларускай айдэнтыкі ў сучасным выкананні. Ідэя прынтоў для капсулы нарадзілася з сімвалаў, слоў і выразаў, якія ў кожнага беларуса выклікаюць цёплыя асацыяцыі з домам: «тутэйшы», «папараць-кветка», «зорка Венера», — прэзентуюць калекцыю на старонках кампаніі ў сацсетках.

Аўтарка стылю прынтоў — мастачка Ліза Хіхлушка.

Новая калекцыя ўжо даступная на сайце і ў фірмовых крамах сеткі.

Чытайце таксама:

«Разумны, дзёрзкі гранж». Беларуска расказала, як шукае адзенне ў вінтажных крамах, і паказала свае любімыя лукі

«Ідэальны піксель». Глядзіце, якую калекцыю адзення выпусціў модны брэнд Loewe ФОТЫ

Спалучэнне класікі і свавольства — трэнды ў мужчынскай модзе на вясну і лета 2023

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Улад/адказаць
23.05.2023
Гэтаму Марку - рэспект :)
0
хамса/адказаць
23.05.2023
галоўнае, што на фота такія насаценькія беларусачкі-беларусачкі
да, янка? )
0
Выдатна!/адказаць
24.05.2023
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера