Знайсці
24.05.2023 / 06:556РусŁacБел

«Кінжал» аказаўся блефам. Гэта будзе мець вялікія наступствы

Пра наяўнасць у Расіі гіпергукавой зброі Пуцін педантычна паўтарае ад пачатку 2018 года. Тады на пасланні Федэральнаму сходу ён прадэманстраваў узоры «ўзбраення новага пакалення», якія наносілі ўдары па контурах мапы, якія прыгадвалі ЗША, піша Раман Бажэнаў.

Скрыншот «Кінжала». Відэа: ютуб-канал Міністэрства абароны РФ

Новую разрэкламаваную зброю Расія выкарыстоўвала найперш у замежнапалітычных, ці, як любяць выказвацца ў Крамлі, «геапалітычных» мэтах.

Разлік грунтаваўся на тым, што Масква атрымала тое, чаго ніколі не меў СССР, — тэхналагічную перавагу над Захадам у вобласці стратэгічных узбраенняў. 

Расіяне вырашылі, што сталі непаражальнымі для сваіх імаверных супернікаў і цяпер можна прыступіць да перагляду еўрапейскіх меж і разбурэння сістэмы міжнародных адносін у Еўропе.

У пэўным сэнсе і трагічныя падзеі ў Беларусі пасля 2020 года, і поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну ў 2022-м сталі наступствам «з'яўлення» ў Расіі зброі новага пакалення. «Тут наш геапалітычны арэал, мы будзем тут рабіць, што захочам, калі вы хочаце да яго дакрануцца, то спачатку паглядзіце на нашы ракеты», — прыкладна так аргументавалі стан справы расійскія дыпламаты, спецслужбісты і эксперты. 

Аднак збітыя над украінскім небам «Кінжалы» выявілі тое, аб чым даўно здагадваліся спецыялісты, — расійская зброя новага пакалення з'яўляецца блефам.

Магчыма, расіяне блефавалі так, як і гітлераўцы, калі паступова захоплівалі Еўропу ў 1936—1940 гадах. 

А магчыма, што проста дзеля дзяржаўнага абароннага фінансавання лабісты канструктарскіх бюро дакладвалі кіраўніцтву аб прарыўных распрацоўках, якія дадуць Маскве так жаданую перавагу над Вашынгтонам. Ваяваць жа яны і не думалі, яны ж не вар'яты. Пра карупцыю кажуць навіны аб арыштах маскоўскіх вучоных-аэрадынамікаў, якія мелі дачыненне да распрацоўкі «Кінжалаў».

Цяпер, калі «Кінжал» аказаўся відавочным блефам, што ж будзе далей?

Зробім здагадку, што палітыка Расіі не зменіцца. Масква нарабіла бяды Еўропе, і цяпер будучыня крамлёўскага рэжыму залежыць ад вынікаў супрацьстаяння з Захадам.

Да таго ж Расія жыве на інерцыі, яна не ўмее прыстасоўвацца да менш прыемных для яе рэалій. Канфлікты з яе еўрапейскімі суседзямі якраз гэта ілюструюць: не ад Захаду, які знаходзіцца ў дэмаграфічным спадзе, зыходзяць пагрозы Расіі, але ад Поўдня і Далёкага Усходу. Аднак перабудаваць сваю палітыку расіяне так і не змаглі.

Таму на падзенні «Кінжала» гісторыя не заканчваецца.

Чытайце таксама:

УСУ ўсё ж такі збілі «Кінжал»

Збіццём «Кінжала» ўкраінцы пацвердзілі на практыцы тое, што было гіпотэзай — ЗША

Сакратар РНБА Украіны распавёў пра шок расіян ад страты «Кінжала»

Раман Бажэнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
55
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
10
30
Захар/адказаць/
24.05.2023
В дуэли Пэтрмот --Кинжал Победил Кинжал Этому есть документальное доказательство Остальное влажные фантазии, основанные на гадании на осколках бетонной ракеты.
1
Усы, лапы и хвост/адказаць/
24.05.2023
Захар, ссылку на документ - пожалуйста
1
Кушэтачка /адказаць/
24.05.2023
Захар, А гэта даказацельства яно зараз з вамі, у адным пакоі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930