Знайсці
24.05.2023 / 09:46РусŁacБел

Пошук беларускіх турыстаў, зніклых на Эльбрусе, працягваецца

Учора ўвечары працы былі прыпыненыя праз умовы надвор'я.

Фота: тэлеграм-канал «112»

Ратавальнікі аднавілі пошукі зніклай незарэгістраванай групы турыстаў з Беларусі, піша тэлеграм-канал «112».

Супрацоўнікі МНС апыталі мясцовых жыхароў і работнікаў аб магчымым месцазнаходжанні зніклых.

Турысты зніклі 21 мая, калі падымаліся па заходнім схіле. Яны не былі зарэгістраваныя.

Праблема таксама ў тым, што з-за складаных умоў надвор'я немагчыма для пошукаў задзейнічаць верталёт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера