Знайсці
25.05.2023 / 23:105РусŁacБел

Навукоўцы рыхтуюцца да запуску спадарожніка з дрэва. Дакладней, драўлянага

Новае навуковае даследаванне прадэманстравала, што драўніна можа быць вельмі трывалым матэрыялам на арбіце.

Японскія вучоныя з Кіёцкага ўніверсітэта і японскага стартапа Sumitomo Forestry сумесна з Японскім агенцтвам аэракасмічных даследаванняў рэалізавалі цікавы праект.

Мэта даследавання заключалася ў тым, каб мінімізаваць колькасць касмічнага смецця, якое назапасілася на арбіце за апошнія дзесяцігоддзі. Тэорыя грунтуецца на тым, што драўніна, як натуральны і эканамічны матэрыял на аснове вугляроду, больш экалагічная, чым іншыя сучасныя альтэрнатывы. Спадарожнікі, зробленыя з дрэва, могуць проста згарэць пры паўторным уваходзе ў атмасферу Зямлі без утварэння пабочных шкодных прадуктаў.

Прафесар Кіёцкага ўніверсітэта Такаа Доі (Takao Doi) з гэтай нагоды адзначае: 

«Мы вельмі занепакоеныя тым, што ўсе спадарожнікі, якія зноў трапляюць у атмасферу Зямлі, згараюць і пакідаюць драбнюткія часціцы аксіду алюмінію, якія будуць знаходзіцца ў верхніх пластах атмасферы на працягу многіх гадоў».

Да таго ж, як паказалі папярэднія даследаванні, праведзеныя ў лабараторыях на Зямлі, дрэва вытрымлівае шырокі дыяпазон тэмператур — ад мінус 150 да плюс 150 градусаў па Цэльсію. А мадэляванне ўмоў, блізкіх да вакууму, паказала нязначнае структурнае разбурэнне драўніны.

У сакавіку 2022 года на Міжнародную касмічную станцыю было адпраўлена тры віды драўніны, каб праверыць яе ўстойлівасць да такіх неспрыяльных умоў, як экстрэмальныя перапады тэмпературы і радыяцыя.

На арбіце ўзоры знаходзіліся ў спецыяльным модулі цягам дзевяці месяцаў. Па вяртанні на Зямлю іх даследавалі вучоныя, якія былі вельмі задаволеныя атрыманымі вынікамі.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, нягледзячы на ​​экстрэмальныя ўмовы касмічнай прасторы, якія ўключаюць значныя змены тэмпературы, уздзеянне інтэнсіўных касмічных прамянёў і небяспечных сонечных часціц на працягу 270 дзён, выпрабаванні пацвердзілі адсутнасць расколін, дэфармацый, адслойвання або пашкоджання паверхні.

Усе тры ўзоры драўніны не паказалі дэфармацыі пасля знаходжання ў космасе. Вынікі эксперымента таксама пацвердзілі адсутнасць змены масы ў кожным узоры драўніны да і пасля знаходжання ў космасе.

Наступным этапам, па словах прафесара Доі, будзе распрацоўка інжынернай мадэлі спадарожніка, затым навукоўцы зоймуцца вырабам лётнай мадэлі. Запуск першага штучнага спадарожніка з дрэва плануецца на 2024 год сумесна з NASA.

Даследчая група вызначыла, што іх спадарожнік LignoSat будзе выраблены з драўніны магноліі з-за яе ідэальных уласцівасцяў.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, напярэдадні запланаванага запуску штучнага спадарожніка з дрэва навукоўцы даследуюць фундаментальны механізм дэградацыі матэрыялаў на нанаўзроўні. Іх высновы могуць прывесці да стварэння трывалых і высокафункцыянальных матэрыялаў з дрэва для новых спосабаў выкарыстання.

Чытайце яшчэ:

Вучоныя даказалі, што расліны ўмеюць размаўляць

Магчыма, навукоўцы разгадалі сакрэт колцаў Сатурна

NASA запусціла сэрвіс, які паказвае мінулае і будучыню Сонечнай сістэмы

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
0
Казік/адказаць/
26.05.2023
хх, я па загалоўку перш падумаў, што на дрэве будзе пускавая ўстаноўка
27.05.2023
Казік, тыпу рагаткі?)
дык гэта ж якую рэзінку трэба будзе нацягнуць)
0
велічыня /адказаць/
27.05.2023
Казік, дык так і напісана. Бо дрэва гэта расліна, а драўніна матэрыял.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930