Знайсці
25.05.2023 / 10:445РусŁacБел

Міністр абароны Арменіі не прыляцеў у Мінск на сустрэчу міністраў абароны АДКБ

Міністр абароны Арменіі Сурэн Папікян не адправіўся ў Мінск, дзе сёння адбываецца пасяджэнне Рады кіраўнікоў Мінабароны АДКБ.

Як паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе вайсковага ведамства Арменіі, у апошнія дні Папікян правёў некалькі міжнародных сустрэч: 22 мая ён прыняў дэлегацыю прадстаўнікоў Міністэрства абароны ЗША, абмеркаваўшы з імі двухбаковае супрацоўніцтва і рэгіянальную бяспеку, а 24 мая прыняў пасла Францыі Ан Луё.

Раней прэмʼер-міністр Нікол Пашынян заявіў, што «АДКБ сыходзіць з Арменіі», а таксама абвінаваціў расійскіх міратворцаў у тым, што яны не выконваюць абавязацельстваў па кантролі Лачынскага калідора ў Нагорны Карабах, які, паводле яго слоў, блакуюць азербайджанскія сілы. 

22 сакавіка стала вядома, што Арменія гатовая прызнаць Нагорны Карабах часткай Азербайджана.

У АДКБ уваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Арменія і Таджыкістан. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка на саміце АДКБ накрычаў на Пашыняна: Чаго вы ваюеце? Сядзьце вы ўдвух, дамоўцеся, і хай Расія асвяціць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
Эннот/адказаць/
25.05.2023
Ара джян., затем ,что азерам нужен коридор до Нахичевани,далее до Турции.После Карабаха это вопрос времени.
6
Вася/адказаць/
25.05.2023
А на хрен ему туда лететь ?
Пусть в Карабах летит. 
 Карабах то про...ли. Так что пусть дома сидит, а то стыдно ему там будет.
1
Нрош/адказаць/
25.05.2023
22 траўня а не сакавікп. Але іагу памыляцца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера