Знайсці
26.05.2023 / 21:5011РусŁacБел

«Атачыў сябе даносчыкамі». Расказваем пра дэкана юрфака БДУ, са студэнтам якога двойчы запісалі відэа ў духу сілавікоў

Днямі юрфак БДУ ў інстаграме апублікаваў відэа са студэнтам трэцяга курса, які прасіў прабачэння за дыскрэдытацыю БРСМ і адміністрацыі факультэта. Відэа знялі на манер ГУБАЗіКа. Такое не магло адбыцца без згоды, а можа і без ініцыятывы дэкана факультэта Андрэя Шыдлоўскага. У біяграфіі апошняга хапае цікавых дэталяў.

Фота: юрфак БДУ

46-гадовы Андрэй Шыдлоўскі — кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Нарадзіўся ён у Капылі, што ў Мінскай вобласці.

У 1998 годзе з адзнакай скончыў юрыдычны факультэт БДУ, у 2002-м абараніў дысертацыю на тэму «Інстытут прызначэння пакарання ў крымінальным праве Рэспублікі Беларусь: сістэмна-функцыянальны аналіз».

Доўгі час Шыдлоўскі быў намеснікам дэкана юрфака БДУ па вучэбна-выхаваўчай частцы (з 2006-га па 2020-ы). Пасля год займаў пасаду першага намесніка дырэктара Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ. А ў верасні 2021-га вярнуўся на юрфак, ужо дэканам. Ëн змяніў Таццяну Міхалёву, якая хоць і ўдзельнічала ў рэпрэсіях супраць студэнтаў, але не шчыравала ў гэтым.

Шыдлоўскі мае шмат узнагарод ад сілавых ведамстваў, напрыклад ад Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта. У 2019-м атрымаў падзяку ад Лукашэнкі.

Жонка дэкана юрфака — Таццяна Шыдлоўская — да 2018-га працавала ў юрыдычным каледжы БДУ выкладчыцай хіміі і экалогіі. Цяпер яна займае сінекуру — пасаду прэс-сакратаркі ў Міністэрстве прыроды. 

Шыдлоўскі атрымлівае падзяку ад Лукашэнкі. Фота: юрфак БДУ

«Да 2020 года Шыдлоўскі любіў ездзіць у Еўропу і арганізоўваў розныя паездкі студэнтаў (з базы, перададзенай «Кіберпартызанамі», вядома, што Шыдлоўскі часта ездзіў у Польшчу і Украіну. — НН). Пры гэтым хадзілі гісторыі, што ён стукае на студэнтаў у КДБ», — расказаў «Нашай Ніве» былы супрацоўнік факультэта.

Стыль кіравання Шыдлоўскага — вельмі жорсткі кантроль за ўсім жыццём факультэта, як кажа знаёмы дэкана.

Шыдлоўскі сябруе з выкладчыкам і намеснікам дэкана па навуковай працы Сяргеем Калініным. «Праваслаўны рускамірац», — даюць характарыстыку выкладчыку.

Фота: скрын з ютуб-канала БДУ

Калі Шыдлоўскі быў намеснікам дэкана, па словах некалькіх яго калег, ён фармаваў вакол сябе групы студэнтаў-даносчыкаў.

«Перад экзаменацыйнай сесіяй ён асабіста размаўляў з экзаменатарамі, выпрошваў высокія адзнакі для дзяцей вялікіх начальнікаў. Да мяне не падыходзіў, бо атрымаў бы жорсткі адпор», — расказаў «Нашай Ніве» былы выкладчык. 

Адзін з былых студэнтаў апісвае дэкана юрфака як прафесіянала, які добра разбіраецца ў сваёй тэме. Аднак пры гэтым ён «шпіёніў за студэнтамі. Ён працаваў з усімі студэнцкімі арганізацыямі і выбіраў тых, хто павінен дакладаць пра сваіх аднагрупнікаў, каб не было крамолы», — кажа ён. 

Іншы былы калега Шыдлоўскага апісвае яго як «усмешлівага дыктатара». 

«Любіць кантраляваць усё, — расказвае ён. — Зручна для яго атрымалася, што падчас выбараў ён перайшоў працаваць у Інстытут павышэння кваліфікацыі суддзяў і пракурорскіх работнікаў. У момант выбараў у рэпрэсіях ён аказаўся незадзейнічаны праз гэта. Але ён, думаю, бы быў зусім не супраць», — мяркуе былы калега.

Шыдлоўскага прызначылі на гэтую пасаду дзякуючы яго ідэалагічным заслугам, заслугам перад сістэмай.

«Як выкладчык ён нядрэнны, чалавек харызматычны, але за спінай можа вельмі моцна гнаць. У мяне асабіста былі з ім такія выпадкі», — кажа былы калега.

Апытаныя намі сыходзяцца ў меркаванні, што відэа з выбачэннямі студэнта не магло публікавацца без згоды дэкана. А магчыма, і наогул з яго ініцыятывы і пры дапамозе намесніка Калініна.

«З аднаго боку, гэта новы ўзровень рэпрэсій на юрфаку, з іншага боку, магу меркаваць, што ён вытаргаваў такое: студэнт запісвае відэа і не трапляе за краты. Такое таксама можа быць. Для сістэмы ён свой чалавек», — падзяліўся думкамі чалавек з універсітэцкага асяродку. 

Юрфак пранізаны сувязямі з сілавымі структурамі, шматлікія выпускнікі яго ідуць туды працаваць. 

Чытайце таксама: 

«Дазволіў сабе ганьбіць БРСМ, віну прызнаю». Юрфак БДУ апублікаваў відэа са студэнтам на манер ГУБАЗіКа

«А якія да мяне могуць быць прэтэнзіі?» БРСМ і адміністрацыя юрфака БДУ пракаментавалі відэа са студэнтам у духу сілавікоў

Юрфак БДУ апублікаваў новае відэа на манер ГУБАЗіКа. Цяпер хлопца змусілі звярнуцца да «беглай апазіцыі і псеўдаправаабаронцаў»

Студэнтаў Баранавіцкага ўніверсітэта прымусілі глядзець інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам

Агата Мурашка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Xстудент/адказаць/
27.05.2023
Вечный студент, продался за пряник ваш бывший верующий атеист Калинин.
0
незабудка/адказаць/
27.05.2023
Калинин вообще пришибленный был. То он был сторонником Лукашенко, потом резко стал его противником, а теперь оказывается опять на стороне власти. Эх, власть и деньги плохо влияют на людей.
0
Железный Дровосек /адказаць/
02.06.2023
А ведь как хорошо,что все фиксируется. Не отмажешься.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера