Знайсці
25.05.2023 / 16:397РусŁacБел

У Беларусі аднавілі продаж аўтамабіляў Mazda

Аўтацэнтр Mazda «Атлант-М Холпі» аднавіў продажы новых машын папулярнай японскай маркі. Пакуль дылер будзе пастаўляць на беларускі рынак пяць мадэляў японскай зборкі, піша Office Life.

Фота: «Атлант-М Холпі»

У сталічным салоне Mazda на Баравой пасля гадавога перапынку з'явіліся новыя аўтамабілі, сабраныя ў Японіі. Гэта ўжо знаёмыя айчынным аўтамабілістам седаны Mazda 3, Mazda 6, красоверы СХ-9 і СХ-30, а таксама навінка — Mazda СХ-5.

Як паведамілі ў кампаніі, гэта не наўпрост дылерскія пастаўкі. Тым не менш усе аўтамабілі прайшлі ў Беларусі поўную мытную ачыстку, і на іх будзе распаўсюджвацца дылерская гарантыя, гэтак жа як і на машыны, якія раней пастаўляліся з Расіі. Пакуль тэрмін гарантыі — два гады або 100 тыс. км прабегу.

Першая пастаўка склала 12 аўтамабіляў, якія былі распрададзеныя яшчэ падчас знаходжання грузу ў дарозе. Дылер абяцае, што цяпер такія пастаўкі стануць штомесячнымі.

Фота: «Атлант-М Холпі»

Вось якія цэны ўстанавілі на мадэльны шэраг, які пастаўляецца на сёння ў краіну: Mazda 3 — 108,6 тыс. рублёў ($37,2 тыс.); Mazda 6 — 162,1 тыс. рублёў ($55,5 тыс.); СХ-9 — 220,1 тыс. рублёў ($75,3 тыс.); CX-30 — 132,5 тыс. рублёў ($45,3 тыс.); CX-5 — 131,1 тыс. рублёў (каля $45 тыс.).

«Атлант-М Холпі» плануе прадаваць машыны як у салоне, так і пад заказ. Мяркуецца, што сярэдні тэрмін дастаўкі замовы не перавысіць стандартныя па рынку 3-4 месяцы. Прычым купляць такія машыны ў Беларусі змогуць і расійскія кліенты.

У 2022 годзе Mazda прадала сваю долю ў сумесным прадпрыемстве ва Уладзівастоку свайму расійскаму партнёру — кампаніі «Солерс». Паведамлялася, што перазапуск завода на новай мадэльнай лінейцы адбудзецца ў 2023 годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Эннот /адказаць
25.05.2023
Рубім праўду, спасибо,братан ! По твоей наводке заказал вишневую СХ 5 для любовницы. Надеюсь не подведет.
0
Таўку хлусню/адказаць
25.05.2023
Шэрыя каналы? Раз на месяц? Па 12 штук? З левай гарантыяй? Во дзе бізнэс! :)))
0
Ураааааааааа!/адказаць
26.05.2023
Ну быкі зараз на маздах будуць лётаць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера