Знайсці
26.05.2023 / 13:441РусŁacБел

У Нямеччыне невядомы пранік ва ўрадавы картэж і накінуўся на Шольца

У Нямеччыне невядомы мужчына на сваім аўтамабілі далучыўся да ўрадавага картэжу, у якім перасоўваўся канцлер Олаф Шольц. Ён сцвярджае, што прыняў яго за вясельны.

Шольц знаходзіўся ў будынку Еўрапейскага цэнтральнага банка ў Франкфурце-на-Майне. Пасля гэтага ён разам з міністрам фінансаў Крысціянам Лінднерам адправіўся ў аэрапорт у суправаджэнні паліцэйскіх і аховы.

Па дарозе мужчына, імя якога не называецца, на сваім аўтамабілі далучыўся да ўрадавага картэжу. Пазней ён сцвярджаў, што думаў, што гэта вяселле, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Bild.

Паліцыя, відавочна, не заўважыла аўтамабіль, які не быў часткай урадавай калоны.

Хоць нумароў аўтамабіля не было ў базе, яго прапусцілі на закрытую тэрыторыю аэрапорта Фрапорт.

Члены дэлегацыі хутка падняліся на борт урадавага самалёта, але Шольц затрымаўся, паколькі размаўляў па тэлефоне ў аўто.

Пасля гэтага Шольц выйшаў з лімузіна і захацеў падзякаваць ахоўнікам і зрабіць фота на памяць, як ён гэта часта робіць.

У гэты момант да яго падбег невядомы мужчына і раптам кінуўся на канцлера, паціснуў яму руку і прыціснуў да грудзей, спрабуючы абняць. Толькі калі мужчына адпусціў Шольца, ахоўнікі ўсвядомілі небяспеку сітуацыі.

Ілюстрацыя Bild

Сам канцлер спакойна адрэагаваў на інцыдэнт, не надаўшы яму значэння. Аднак, як адзначае выданне, ён будзе мець наступствы для ўрадавай аховы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
26.05.2023
Ne *pranik* i *nakinuusja* a prosta gramadzjanin vykazau svaio zahaplenne Palitykam !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930