Знайсці
26.05.2023 / 17:592РусŁacБел

Колькасць занятых у эканоміцы па выніках красавіка зменшылася на 12 тысяч

Паводле звестак Белстата, у красавіку 2023 года колькасць занятых у эканоміцы краіны склала 4163,8 тысячы чалавек. Месяц таму, паводле падлікаў афіцыйнай статыстыкі, занятымі ў эканоміцы краіны былі 4175,9 тысячы чалавек. За красавік, такім чынам, Беларусь страціла адразу 12,1 тысячы чалавек.

У красавіку працягнулася ранейшая тэндэнцыя па скарачэнні колькасці працаўладкаваных у Беларусі — за гэты месяц іх стала менш на 12,1 тысячы.

Выключэннем за апошнія месяцы стаў сакавік, калі колькасць працаўнікоў не толькі не зменшылася, але і вырасла на 3,9 тысячы чалавек. Але ўжо тады эканамісты адзначалі, што гэта сезонная з’ява.

Чытайце таксама:

Сярэдні заробак у Эстоніі вырас да 1741 еўра. Гэта роўна ў тры разы больш, чым у Беларусі

Сярэдні заробак знізіўся на 18 рублёў

Качанава знайшла спосаб вырашыць праблемы «Полацк-Шкловалакна»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Шклоўскі эканаміст/адказаць/
26.05.2023
Дарэчы, андроіды-чыноўнікі - яны ж занятыя ў эканоміцы? А якая ад іх эканамічная карысць? Альбо ўзяць прапагандонаў, садыстаў-сялавікоў, ідэогалаў. Ад гэтых не прыбытак, а наадварот шкода. Так што нават занятыя ў эканоміцы не заўсёды ён дапамагаюць.
0
эка на міс така/адказаць/
26.05.2023
"Дарэчы, андроіды-чыноўнікі - яны ж занятыя ў эканоміцы?"

Шклоўскі эканаміст
, а

яны праізводзяць нейкі прадукт?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера