Знайсці
26.05.2023 / 19:214РусŁacБел

Польшча можа забараніць рух праз мяжу грузавікоў з беларускімі і расійскімі нумарамі

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы 26 мая апублікавала праект пастановы, у якой прапануецца цалкам закрыць мяжу для грузавікоў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі.

У прыватнасці, у праекце сказана пра «прыпыненне да адмены» грузавога руху на памежных пераходах з Беларуссю для грузавікоў, цягачоў, прычэпаў і паўпрычэпаў, а таксама для саставаў транспарту, зарэгістраваных у Беларусі ці Расіі.

Гэтае рашэнне мяркуецца ўвесці ў дзеянне на другі дзень пасля яго апублікавання.

З іншага боку, і расійскі ўрад рыхтуецца забараніць транзіт для польскіх велікагрузаў. З такой ініцыятывай выступіў старшыня думскага камітэта па транспарце, які лічыць, што такі захад мог бы быць адказам на антырасійскія дзеянні з боку Варшавы.

Чытайце таксама:

Пасля 16 мая беларускія страхавыя кампаніі перастануць выпісваць «Зялёныя карты». Як будзем выязджаць пасля?

Польшча дабіваецца, каб у новы санкцыйны пакет ЕС уключылі забарону на рэгістрацыю транспартных фірмаў з Беларусі і Расіі

Польшча адмяняе забарону на чыгуначнае злучэнне з Беларуссю

Літоўскія чыгункі адхіляюць ад траціны да паловы заявак на перавозкі, звязаных з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
жо зе фи на/адказаць/
26.05.2023
ну можэ еўресаюз ім, як раней, дапаможэ?
2
мысль вслух/адказаць/
26.05.2023
Я бы на их месте сделал бы сначала перецепку как лукашисты и потом уже пошел на радикальные методы воздействия... И так всем понятно, что лука и путило изначально зондируют решимость Евросоюза, подкупают и шантажируют завербованных чиновников из Венгрии, Австрии, и т.д. накопали компроматов кучу, ... Другое, это то, что Раша использует китаез чтобы прессовать Евросоюз, и думаю, что лобби это более мощный вариант, но если Америка и Евросоюз поьиху рещанут Китай, то думаю там поутихнут малость, а дальше видно будет
1
Хехе/адказаць/
26.05.2023
Даўно пара
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера