Знайсці
27.05.2023 / 10:367РусŁacБел

У Віктара Бабарыкі можа быць зламана рабро і прабіта лёгкае — Кабанаў

Экс-банкіра і былога прэтэндэнта ў прэзідэнты маглі моцна збіць у калоніі. Пра гэта паведаміў у эфіры «Белсата» блогер Аляксандр Кабанаў.

Кабанаў кажа, што, па яго інфармацыі, да гэтага маглі быць датычныя супрацоўнікі калоніі, бо, калі Бабарыка знаходзіўся ў ШІЗА, доступу іншых вязняў да яго не было.

«Першапачаткова, калі абмяркоўваліся яго дыягназы, мне дактары знаёмыя сказалі, што ў яго прабіта лёгкае, значыць зламаныя рэбры. Насамрэч мне іншыя крыніцы з калоніі сказалі, што яго збілі, што зламана рабро, якое трапіла ў лёгкае. Самае важнае ў тым, што на думку тых, хто знаходзіцца там, дадзена каманда зверху па максімуме пастрожыць рэжым утрымання такіх знакавых фігур, пачаць жорстка з імі абыходзіцца. Дзеля чаго гэта ўсё? На маю думку, улада не хоча, каб людзі даведваліся, што адбываецца ў калоніях, і вось на іх яна паказвае».

Ужо больш за месяц пра асуджанага на 14 гадоў калоніі Віктара Бабарыку нічога не вядома. Вядома, што ён быў шпіталізаваны ў ноч з 24 на 25 красавіка ў бальніцу ў Наваполацку. 12 мая з’явілася інфармацыя ад праваабаронцаў, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны, а пасля — пра тое, што яго нібыта перавялі ў турэмную бальніцу пры СІЗА-1 у Мінску. Але больш ніякіх звестак не паступала.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
8
Сумна
4
Абуральна
58
2
Жыве!/адказаць/
27.05.2023
Это такие игры у диктатора: когда санкции усиливают ,он начинает сильно пытать политзаключенных ,играя на впечатлительности европейских лидеров.Но как мы знаем такая тактика не работает,европейцы могут только сочувствовать.
1
Краіна беларусаў/адказаць/
27.05.2023
mikola,

7
Саня/адказаць/
27.05.2023
Чего вы не стонете про отношения к другим заключённым???? Моё мнение: пусть побудет и в чужой шкуре !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031