Знайсці
27.05.2023 / 12:3217РусŁacБел

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі гэтай ноччу

На некалькі дзён у Беларусі крыху пахаладае. Але таксама пераважна без ападкаў.

У нядзелю без ападкаў. Ноччу +1..+ 7°С, месцамі па краіне, а па Віцебскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі на глебе і ў паветры чакаюцца замаразкі 0..-3°C; максімальная тэмпература паветра днём +16..+22°С. У Мінску ноччу +1..+3°C, удзень +18.. +20°C.

У панядзелак пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Ноччу +2..+ 8°С, максімальная тэмпература днём +19..+24°С.

У аўторак, перадапошні дзень вясны, таксама пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдзе невялікі кароткачасовы дождж. Ноччу +5..+12°C, максімальная тэмпература днём будзе ад +18°C па паўночным захадзе да + 26°C па паўднёвым усходзе Беларусі.

Карта Міністэрства лясной гаспадаркі

Па-ранейшаму ў большасці раёнаў Беларусі забаронена (на карце — чырвоны колер) наведванне лясоў. Жоўтым пазначаныя раёны, дзе наведванне абмежавана (нельга заязджаць на машыне). 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
0
Антилопа/адказаць/
28.05.2023
антижир, на футбол я не хадзіў (няпэўны нават, ці праводзяць там гульні), аднак на стадыён наведваўся, бо тамака кафэшка ёсьць, пад трыбунамі, з боку вул. "Ульяновской"(па ёй жа трамвай бегае?). Вось, завітаў у яе транзытам. Калі памяць мне не здраджвае, ці не туалет быў у тых памяшканьнях раней, да рэканструкцыі. Ну, тым экзатычней працэс, некалі яго там заканчвалі, а цяпер пачынаюць. :))) І вучыце мову, што вы тут, дамочка(!), расейшчыну культывуеце ?
0
Антилопа/адказаць/
28.05.2023
антижир, ну, якая вы жанчына, адно прытворства й ніякага падабенства... Шмат на сябе ўскладаеце. А хібы свае я люблю, шаную ды пешчу іх, і нікому не "перавяду", тым больш вам! :)
0
Антилопа/адказаць/
28.05.2023
mikola, да рэчы, варыянты тых самых пытаньняў на мяжы даюць і палякі, і ліетувісы,.. і амэрыканцы, калі ехаць у іхныя краіны з Беларусі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930