Знайсці
28.05.2023 / 12:053РусŁacБел

Штучны інтэлект дапамог навукоўцам стварыць новы антыбіётык супраць вельмі небяспечнай супербактэрыі

«ШІ за паўтары гадзіны зрабіў тое, на што звычайна сыходзяць месяцы і нават гады».

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Дзякуючы штучнаму інтэлекту (ШІ) навукоўцы змаглі стварыць антыбіётык супраць вельмі небяспечнай супербактэрыі Acinetobacter baumannii, якая часта прыводзіць да смерці. Пра гэта даследчыкі напісалі ў навуковай працы, 25 мая апублікаванай у часопісе Nature.

Acinetobacter baumannii — гэта асаблівы штам супербактэрый, які ўстойлівы да мноства антыбіётыкаў і можа працяглы час захоўвацца на розных паверхнях, у тым ліку на медыцынскім абсталяванні. Гэтая бактэрыя выклікае інфекцыю крыві, лёгкіх і мочавыдзяляльных шляхоў і прыводзіць да велізарнай колькасці смяротных зыходаў сярод людзей.

Таму каманда навукоўцаў з Масачусецкага тэхналагічнага ўніверсітэта ЗША і канадскага Мак-Мастэрскага ўніверсітэта вырашыла стварыць моцны антыбіётык супраць гэтай супербактэрыі, выкарыстаўшы штучны інтэлект пры распрацоўцы новага прэпарату.

ШІ са сваёй задачай справіўся цудоўна.

«У рамках даследавання мы падрыхтавалі для аналізу 6680 хімічных злучэнняў, сярод якіх трэба было знайсці тыя, што змогуць спыніць рост супербактэрыі Acinetobacter baumannii і пры гэтым не закрануць карысных бактэрый. Для гэтай задачы мы выкарысталі штучны інтэлект, і ён за паўтары гадзіны змог скараціць прапанаваны спіс да 240 злучэнняў, з якіх мы потым вылучылі дзевяць найлепшых кандыдатаў, а затым увогуле вызначылі адзін варыянт, які адпавядаў усім патрабаванням і атрымаў назву «Абаўцын». Гэтае рэчыва і лягло ў аснову новага антыбіётыка», — паведамілі даследчыкі ў сваёй працы.

Па словах навукоўцаў, звычайна на пошук неабходнага рэчыва яны выдаткоўваюць ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў, таму сёння роля ШІ ў гэтым працэсе вельмі значная і амаль незаменная.

«Абаўцын», у сваю чаргу, стаў выдатным інструментам супраць Acinetobacter baumannii, які пры гэтым не будзе шкодзіць карысным бактэрыям у арганізме чалавека.

Навукоўцы плануюць выпрабаваць гэтае рэчыва на пацыентах і затым выпусціць на рынак новы антыбіётык. Акрамя таго, даследчыкі хочуць працягнуць выкарыстоўваць штучны інтэлект для знаходжання лекаў супраць іншых устойлівых і небяспечных супербактэрый.

Чытайце таксама:

Неўролагі навучылі штучны інтэлект чытаць чалавечыя думкі

У ЗША ўxвалілі выпуск першых у свеце таблетак, якія ствараюцца з чалавечых экскрэментаў

Людзі і іх хатнія гадаванцы могуць перадаваць адно аднаму супербактэрыі, якія маюць устойлівасць да лекаў

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Казік/адказаць/
28.05.2023
Уяўляю, каб 80-90х таксама на кожны чых пісалі, што "распрацаваць новы рухавік дапамог кампутар". "намаляваць мульцік дапамог кампутар". А ў 30х "успахаць поле дапамог трактар"
0
Эннот/адказаць/
28.05.2023
Казік, толькі я не сумняваюся,што самы прасунуты Штучны Інтэлект будзе працаваць на ваенныя мэты і вынаходства новых шляхоў знішчэння чалавека
1
Казік/адказаць/
29.05.2023
Эннот, штучны інтэлект гэта інструмент. І, вядома, ён будзе выкарыстоўвацца ў распрацоўцы зброі, бо людзі ўсё спрабуюць прыстасаваць да распрацоўкі зброі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031