Знайсці
28.05.2023 / 08:4011РусŁacБел

У ЗША дамовіліся павялічыць столь дзяржаўнага доўгу, каб пазбегнуць дэфолту

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Кевін Макарці дасягнулі папярэдняй дамоўленасці аб павышэнні столі дзяржаўнага доўгу. Гэта дазволіць краіне пазбегнуць дэфолту, піша Reuters.

Фота: elements.envato.com

Журналісты пішуць, што пагадненне дазволіць ЗША яшчэ больш павялічыць дзяржаўную запазычанасць, якая ўжо перавысіла 31,4 трлн даляраў.

«Некаторы час таму я размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам. Пасля таго, як ён губляў час і месяцамі адмаўляўся весці перамовы, мы прыйшлі да прынцыповага пагаднення, годнага амерыканскага народа», — напісаў Макарці па выніках перамоў у твітары.

У Reuters пагадненне, праўда, апісваецца як «далёкае ад ідэальнага», яно мусіць прайсці цяжкі шлях да канчатковага рашэння ў Кангрэсе ЗША. Пагадненне мае павысіць ліміт доўгу на два гады.

Байдэн, у сваю чаргу, заявіў, што кампрамісны законапраект аб дзяржаўнай запазычанасці спыніць наступленне «катастрафічнага дэфолту». Ён назваў гэта «пагадненнем, якое азначае, што не ўсе атрымліваюць тое, што хочуць».

Раней Мінфін ЗША папярэджваў, што без павышэння столі дзяржаўнага доўгу ЗША грошы ў краіны для аплаты сваіх рахункаў скончацца 5 чэрвеня, і гэта стане велізарным узрушэннем не толькі для саміх Злучаных Штатаў, але і для ўсёй сусветнай эканомікі.

Чытайце таксама:

1 чэрвеня ў ЗША могуць скончыцца грошы. Міністарка фінансаў просіць Кангрэс падняць столь дзярждоўгу

Каб расплаціцца з доўгам, Шры-Ланка перадасць Кітаю 100 тысяч макак. Але для чаго?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
1
0
Казік/адказаць/
29.05.2023
Протагонист, вы самі прыдумалі, што ЗША не вяртае? Тады ім ніхто не даваў бы
29.05.2023
нопит, потому что они могут себе это позволить
0
Критикал/адказаць/
29.05.2023
Протагонист, я думаю, что еще в 50х годах твой дед примерно тоже самое заявлял про доллары. Походу эстафету теперь передали тебе - если не веришь в доллар, храни все на сберкнижке)). Родина тебе спасибо за это скажет. Сколько за 30 лет было деноминаций, а совковые рублик так вообще стали фантиками, а вот доллар до сих пор в обиходе - и так будет далее - 80% всех мировых резервов номинирована в баксах. А ты храни свои фантики на сберкнижке)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930