Украінскія беспілотнікі ноччу зноў атакавалі НПЗ у Краснадарскім краі
Некалькі беспілотнікаў было збіта на падлёце да Ільскага нафтаперапрацоўчага завода ў Краснадарскім краі Расіі. Пра гэта паведаміў у тэлеграме аператыўны штаб рэгіёна.
Ільскі НПЗ. Фота ілюстрацыйнае
«Каля другой гадзіны ночы з суботы на нядзелю некалькімі неўстаноўленымі беспілотнымі апаратамі здзейснена спроба наблізіцца да тэрыторыі Ільскага НПЗ. Усе яны былі нейтралізаваныя», — адзначылі ў ведамстве.
Згодна з паведамленнем улад, пашкоджанняў інфраструктуры НПЗ не адбылося, задымленне аператыўна ліквідавалі дзяжурныя службы завода. Пацярпелых няма.
Раней беспілотнікі атакавалі гэты завод 4 і 5 мая 2023 года. Абодва разы на яго тэрыторыі ўзнікаў пажар, але пра пацярпелых і значныя пашкоджанні інфраструктуры не паведамлялася.
Чытайце таксама:
Украінскай разведцы перадалі «каштоўную інфармацыю» па выніках дыверсіі ў Белгародскую вобласць
Украінскія дыверсанты атакавалі вёскі Броўнічы і Сушаны ў Бранскай вобласці Расіі





