Знайсці
28.05.2023 / 12:003РусŁacБел

Студэнты Полацкага ўніверсітэта пра арыштаваных выкладчыкаў: «Некаторых ужо звольнілі задняй датай»

Паводле студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, ім ніхто не тлумачыць, з якой прычыны ва ўстанове адмяняюцца некаторыя заняткі, але ўсё зразумела і так, піша «Віцебская вясна».

Выкладчык фізічнай культуры Сяргей Рыкун

Студэнтам, напрыклад, самім давялося шукаць выкладчыка фізкультуры Сяргея Рыкуна, які ў прызначаны час не з'явіўся на кафедры фізічнага выхавання. Урэшце маладым людзям паведамілі, што «Сяргей Пятровіч звольніўся». Але адначасова па ВНУ прайшла інфармацыя, што малады выкладчык асуджаны на 15 сутак разам з некаторымі іншымі калегамі.

На 15 сутак асуджаныя таксама Сяргей Глазырын, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання, і дацэнт кафедры гісторыі і турызму Віктар Чараўко. 10 сутак арышту маюць адбыць выкладчыца кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Алена Храмцова і дацэнтка кафедры геадэзіі і геаінфармацыйных сістэм Галіна Шараглазава.

Пералік затрыманых і асуджаных выкладчыкаў пакуль не поўны, але ёсць звесткі, што іх колькасць пасля аблавы ў ПДУ 23 і 24 мая можа сягаць 15 чалавек.

Невядомыя і лёсы тых, хто цяпер знаходзіцца на «сутках»: ёсць верагоднасць, што да выкладчыцкай дзейнасці яны ўжо не вернуцца. Падобныя выпадкі ўжо былі: праз тое, што трапілі пад арышты падчас паслявыбарчых падзей 2020 года, ці праз тое, што не сталі хаваць сваёй грамадзянскай пазіцыі, з ПДУ былі вымушаныя сысці дацэнт, кандыдат гістарычных навук Віктар Якубаў, старшы выкладчык кафедры архітэктуры і кіраўнік аддзела дызайну і кіравання брэндам ПДУ Андрэй Вярыга, доктар гістарычных навук, этнограф Уладзімір Лобач.

Адміністрацыя навучальнай установы папярэдзіла студэнтаў пра недапушчальнасць публічных каментароў пра падзеі ва ўніверсітэце, таму звесткі адтуль праточваюцца толькі праз нефармальную камунікацыю.

Чытайце таксама:

77-гадовай выкладчыцы з Полацка далі гіганцкі штраф

Наваполацкую выкладчыцу Алену Храмцову арыштавалі на 10 сутак

Затрымалі траіх супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.05.2023
Эти законопослушные граждане первый раз в жизни оступились, потому что они попросили честных выборов. А нужно было всего-навсего просто молча утереться.
28.05.2023
A studenty nisto ni vartyja ! Insyja b garoi stajali(za praudu) za Vykladczykau ! A getyja=*ni ryba ni mjasa* !
9
Нина/адказаць/
28.05.2023
Правильно. Сидят на своих кафедрах по 30-50 лет. Пора бы уже и молодым места уступать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031