Знайсці
28.05.2023 / 12:143РусŁacБел

У Германіі затрымалі беларуса з крадзенымі шынамі

У нямецкім горадзе Вальдхайм, што знаходзіцца ў нямецкай зямлі Саксонія, затрымалі 26-гадовага беларуса, які вёз у мікрааўтобусе крадзеныя тавары. Пра гэта піша сайт «Беларусь і свет» на аснове паведамлення мясцовай паліцыі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: facebook.com / polizeibrandenburg

Нямецкія патрульныя спынілі для праверкі серабрысты Ford у цэнтры горада на скрыжаванні вуліц Хаўптштрасэ, Хартхерштрасэ і Вальдштрасэ ў пятніцу, 19 мая, у 01:45.

У грузавым адсеку аўтамабіля праваахоўнікі выявілі два камплекты колаў у зборы на легкасплаўных дысках, а таксама некалькі шын. З'явілася падазрэнне, што яны скрадзеныя.

Як высветлілася падчас папярэдняга расследавання, вырабы коштам некалькі тысяч еўра былі скрадзены з тэрыторыі прадпрыемства, што знаходзіцца паблізу. Шыны былі канфіскаваныя, а мужчына дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак.

Цяпер у дачыненні да беларуса завялі справу па факце крадзяжу.

Чытайце таксама:

У Беларусі затрымалі кантрабандыстаў з біўнямі мамантаў

У Германіі затрымалі беларуса за перавозку мігрантаў

У Польшчы будуць судзіць беларуса за перавозку мігрантаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.05.2023
ni treba krasci za mjazoi !
28.05.2023
Ну что теперь скажут все те, кто кричал, что из Германии надо уезжать в Канаду? Потому-что слишком много мусульман. Ну и чем вы лучше тех самых мусульман? Оказывается ворует все одинаково- и мусульмане и беларусы.
0
Захар/адказаць/
29.05.2023
Имя, это политические ,им можно,на донаты кабинету собирают.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031