Знайсці
28.05.2023 / 12:303РусŁacБел

У Ціхім акіяне выявілі 5 тысяч раней невядомых істот

Навукоўцы выявілі каля 5 тысяч новых відаў жывёл пры вывучэнні раёна ў Ціхім акіяне пад назвай зона Кларыён-Кліпертон. Сярод гэтых дзіўных істот — чарвякі, каралы і галатурыі (ці марскія агуркі), паведамляе BBC.

Навукоўцы апусцілі на дно Ціхага акіяна апараты з дыстанцыйным кіраваннем, у выніку чаго былі знойдзены такія цікавыя віды, як гэтая драпежная губка.

Увогуле, з выяўленых у ходзе даследавання жывых арганізмаў 90% былі цалкам новымі для навукоўцаў.

Падобны спіс насельнікаў гэтага марскога раёна быў складзены ўпершыню. Цяпер, калі навукоўцы ведаюць больш пра насельнікаў гэтага свету, яны могуць зразумець, як падыходзіць да іх вывучэння і кансервацыі.

У той жа час гэты праект ад пачатку знаходзіцца пад пагрозай. Ёсць планы неўзабаве пачаць у гэтай зоне здабычу карысных выкапняў, у тым ліку металаў, што можа нашкодзіць мясцовай флоры і фаўне.

Чытайце таксама:

Што рабіць чалавеку, калі яго атакуе варона?

«Чайкі і спайс — не вельмі добрае спалучэнне». У Вялікабрытаніі птушкі пачалі красці спайс і абкуранымі нападаць на людзей

Helicobacter pylori — небяспечная бактэрыя. Якія сімптомы хвароб, якія яна выклікае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Не пазбаўлена ймавернасьці/адказаць/
28.05.2023
Можа гэта й ёсьць іншаплянэтнікі ? Адгукнуліся во, прыляцелі...
0
Акадэмія Пераасэнсаваньня Мінулага/адказаць/
28.05.2023
А казалі, што крэйдавы перыяд пайшоў пылам празь нібыта масавыя выміраньні. І вось з таго часу ў нас кайназой цяпер. Дык лухта, крэйда крэйдаю, а казуркі тыя нікуды не зьнікалі во, і цяпер кайназой падлягае скасаваньню. Факт.
29.05.2023
Толькі не паказвайце гэта кітайцам, нято гамон усяму... Усходняя ж кухня, яна такая сабе вычварэнка, самі разумееце...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031