Знайсці
28.05.2023 / 12:5311РусŁacБел

Два беларускія брэнды ўвайшлі ў сусветны алкагольны топ

У The Millionaire's Club — 2023, які аб'ядноўвае сусветных вытворцаў моцнага алкаголю, 112-е і 125-е месцы заняла адпаведна гарэлка Bulbash і Svayak. А ў сусветным гарэлачным субрэнкінгу яны адпаведна аказаліся на 28-й і 31-й пазіцыях, паведамляе Office Life.

У параўнанні з леташняй версіяй рэнкінга беларускія брэнды прыкметна падраслі: Bulbash раней быў 130-м, Svayak — 149-м.

Па выніках 2022 года вытворчасць Bulbash аднайменнага вытворцы вырасла на 7,7%, дасягнуўшы 1,4 млн 9-літровых кейсаў. У той жа час Мінскі завод вінаградных вінаў павялічыў выпуск гарэлкі Svayak на 10% — да 1,1 млн 9-літровых кейсаў.

Нязменным лідарам рэнкінга на гэты момант застаецца карэйскае соджу ад кампаніі Jinro. У мінулым годзе яго продаж перавысіў мяжу 100 млн 9-літровых кейсаў. У першую тройку таксама ўвайшлі філіпінскі джын Ginebra San Miguel (37,9 млн 9-літровых кейсаў) і індыйскае віскі Mcdowell's (30,8 млн).

Агульная колькасць удзельнікаў The Millionaire's Club — 2023 сёлета скарацілася. Калі ў папярэднім спісе было 154 «алкагольныя мільянеры», то ў новай версіі — толькі 133.

Чытайце таксама:

Блогер памёр пасля таго, як у жывым эфіры TikTok выпіў сем бутэлек кітайскага алкагольнага напою Baijiu

У беларускіх крамах сталі прадаваць расійскае піва ў незвычайнай упакоўцы

З-за дагавораў з Расіяй у Беларусі істотна даражэе алкаголь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
17
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
8
1
Bull bash/адказаць/
28.05.2023
дык гэта чыста па колькасці лічыцца, а не па якасці?
1
Жвір/адказаць/
28.05.2023
на менскія паліцы такое не трапляе, толькі назвы.
0
А пачэму бы і да/адказаць/
29.05.2023
Эта што за названіе такое? Пачэмы не назвалі нармыльным чалавечаскім імянем, напрымер, Аляксандр. Хай бы беларусы травіліся пад эцім іменем, все раўно ўжо не первы год эта дзелаем, нам не прывыкаць. Ну хаця бы так эта імя папала бы ў міравы топ рейцінг.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031