Знайсці
28.05.2023 / 13:114РусŁacБел

У чарзе на ўезд у Еўрасаюз стаіць амаль 400 легкавых машын — ДПК

Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, што па стане на 12:00 28 мая вялікія чэргі легкавога транспарту фіксуюцца перад польскім пунктам пропуску «Тарэспаль» (з беларускага боку — «Брэст») і перад літоўскімі — «Меднікі» («Каменны Лог»), «Салечнікі» («Беняконі»), «Райгардас» («Прывалка») і «Шумскас» («Лоша»).

Фота ілюстрацыйнае

Самая вялікая чарга ўтварылася перад пунктам пропуску «Тарэспаль» — 250 легкавых аўтамабіляў.

Грузавы транспарт ідзе з затрымкамі праз літоўскія пункты пропуску «Лаварышкі» (з беларускага боку — «Катлоўка»), «Меднікі» («Каменны Лог»), «Райгардас» («Прывалка») і праз польскі памежны пункт «Кукурыкі» («Казловічы»).

Самая вялікая чарга тут — перад пунктам пропуску «Меднікі» («Каменны Лог») — 100 грузавых аўтамабіляў.

Раней паведамлялася, што з 27 па 29 мая могуць вырасці чэргі ў пункце пропуску «Каменны Лог» — там мяняюць асфальт, і дзеля таго з шасці палос, прызначаных для руху транспарту, грузавыя аўтамабілі рухаюцца толькі па адной, а легкавыя — па дзвюх палосах.

Чытайце таксама:

Як падрыхтавацца да пераходу мяжы? Распыталі ў тых, хто яе нядаўна праходзіў

Былыя зняволеныя заклікаюць закрыць грузавы рух на межах Беларусі, пакуль не будуць вызваленыя палітвязні

Як пераходзіць расійскую мяжу? Парады даў Стрыжак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.05.2023
Мядининкай, а не Медники, откуда вы это берете? Медники это название до 1939 года, уважайте Литву
0
чмель/адказаць/
28.05.2023
лухта нейкая. учора мо дзясятак стаяў у чарзе. але то ўначы было. пераадолеў за дзьве гадзіны.
0
Чплжв/адказаць/
28.05.2023
Basyl , не знаю как Вам, но мне совсем не обидно когда литовцы говорят Gardinas или Minskas. Поляки Мюнхен называют Монахиум, а Милан - Медиолан. А тот же Шальчининкай - Солечники. Литовцы Белосток вроде Балстогас зовут, ну или как-то так. И никому не обидно. С таким успехом румыны могут обижаться на Бухарест, потому как у них он Букурешт. Просто люди говорят так как говорили всегда. Можно было бы обижаться если бы Висагинас Снечкусом назвали, или Катовице - Сталинграда (когдато-было и такое). Но тут, думаю, повода нет.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031