КДБ зацікавіўся данатамі не толькі праз фэйсбук — «Беларусь галаўнога мозга»
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозга», КДБ запытвае ў беларускіх банках інфармацыю пра беларусаў, якія з 2021 года куды-небудзь данацілі праз PayPal і сэрвіс Buy me a coffee.
Паводле інфармацыі канала, сілавікоў цяпер цікавяць нават данаты музыку Змітру Вайцюшкевічу. Крыніца папярэджвае пра магчымыя гутаркі ў сувязі з гэтым у КДБ.
Buy me a coffee — амерыканская краўдфандынгавая кампанія, якая базуецца ў Сан-Францыска. Яна аказвае паслугі па зборы ахвяраванняў для стваральнікаў прадукту.
Чытайце таксама:
Як можна заданаціць і падтрымаць палітвязняў: спіс арганізацый
Беларусу ўдалося дабіцца ад Meta прыхавання звестак пра свой данат праз фэйсбук






Каментары
210
Лол/адказаць28.05.2023
Музыкант Вайцюшкевіч стварае музыку, КДБ стварае нікому непатрэбную імітацыю працы. Гэта ж мамы і таты гадаваді сыночкаў, каб тыя падраслі, смакталі як з цыцкі людскія бюджэтныя грошы, нічога не робячы карыснага, а толькі шкодзячы. Трутні.
60
Жвір/адказаць28.05.2023
во гэта во цікава...
40
Олег/адказаць28.05.2023
Трэба збирать грошы праз монеро.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Правая рука не дзейнічае, парушана маўленне». У калоніі стан палітвязня Аляксея Ільінчыка значна пагоршаў
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера