Знайсці
28.05.2023 / 15:08РусŁacБел

У Фінляндыі хочуць зарэгістраваць усіх катоў

Міністэрства сельскай і лясной гаспадаркі Фінляндыі рыхтуе ўказ аб рэестры катоў, які мусіць уступіць у сілу ў пачатку 2026 года. Задуманы рэестр мае стаць аналагічным уведзенаму нядаўна рэестру сабак: жывёлы чыпіруюцца, і інфармацыя пра іх заносіцца ў спецыяльны каталог.

Ідэя скіраваная на садзейнічанне больш адказнаму ўтрыманню катоў, спрашчэнне іх ідэнтыфікацыі і прадухіленне пашырэння папуляцыі паўдзікіх жывёл, піша Yle.fi.

Па словах эксперта фінскага Мінсельгаса Ансі Велінга, катоў кідаюць часцей, чым сабак.

Згодна з данымі Асацыяцыі абароны жывёл SEY, у Фінляндыі цяпер налічваецца каля 20 000 бяздомных катоў. І калі палова з іх трапляе ў прытулкі, то каля 10 000 — гэта паўдзікія жывёлы, якія жывуць зграямі.

Калі такія жывёлы не кастрыраваны і не стэрылізаваны, то ў выніку іх размнажэння з'яўляюцца каты, за якіх увогуле ніхто не адказвае.

Цяпер ніхто не ведае, колькі насамрэч катоў у Фінляндыі. Паводле афіцыйнай статыстыкі, іх крыху менш за 600 000, але рэальна можа быць і больш за мільён. Дзеля таго і патрэбны задуманы рэестр.

Нагляд над выкананнем новага ўказа будзе рабіць Фінляндскае агенцтва харчавання (Ruokavirasto). Калі кот не будзе зарэгістраваны пасля змены закона, то да ўладальніка могуць быць ужытыя санкцыі, напрыклад, штрафы. 

Чытайце таксама:

Калі б коцікі былі аўтамабілямі: для кацінага прытулку зрабілі арыгінальны сайт

Навукоўцы, магчыма, знайшлі найлепшы спосаб паклікаць ката

Сабакі і каты могуць аберагаць ад алергій. Але жыццё за горадам можа быць яшчэ важнейшым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031