Знайсці
28.05.2023 / 16:455РусŁacБел

Юрыя Зянковіча, які быў асуджаны па справе аб «дзяржперавароце», змяшчалі ў ШІЗА, ён абвяшчаў галадоўку

Грамадзяніна ЗША Юрыя Зянковіча, які праходзіў па «справе змоўшчыкаў», адпраўлялі ў ШІЗА ў бабруйскай калоніі, там ён абвяшчаў галадоўку, распавяла праекту «Маланка» яго сястра Аксана.

Юрый Зянковіч на судзе. Фота: БелТА

Адміністрацыя калоніі прымушала Юрыя Зянковіча выносіць вёдры з экскрэментамі і мыць прыбіральні пасля асуджаных з нізкім сацыяльным статусам. Гэта адна з формаў ціску на вязняў з боку адміністрацыі. Такім чынам вязні могуць пагоршыць сваё становішча ў калоніі паводле няпісаных правілаў асуджаных.

Паводле сястры Зянковіча, той адмовіўся і быў за гэта пакараны, адсядзеў 8 дзён у ШІЗА і абвясціў 8-дзённую галадоўку.

Сястра расказала, што на мінулым тыдні адвакат не змог трапіць да Юрыя Зянковіча ў калонію ў Бабруйску.

Зянковіча асудзілі 2 верасня па «справе змоўшчыкаў» да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраванне ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). Яго дадалі ў спіс «тэрарыстаў». 

Зянковіч цалкам прызнаў віну і, як высветлілася, заключыў пагадненне са следствам, абавязаўшыся дапамагчы «выкрыць» астатніх «змоўшчыкаў». Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук былі затрыманыя ў красавіку 2021 года.

Чытайце таксама:

Фядута ў апошнім слове на судзе: Абвінаваўца іранізуе, ці не высокія матывы сталі прычынай маіх дзеянняў. Але, гэта так!

«Мама прасіла тату сысці з палітыкі». Дачка Рыгора Кастусёва пра бацькаву няволю ды трывожныя навіны з-за кратаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.05.2023
Питирим, //Ja nekali vedau  Fedutu....Pamjatuiu(1996god) ion u adnym z artykulau asudziu Z.Paznjaka za to sto toi z*ehau z Krainy....
29.05.2023
mikola, не федуце тыды было рот раскрываць. Разам з Лябедзькам прывялі да ўлады пачвару, супраць каторай змагаўся Пазняк, а зараз бумеранг вярнуўся. Але Лябедзька вунь да гэтага часу Пазняку палкі ў колы ставіць. Камсамольская вытрымка.
4
Беня/адказаць/
29.05.2023
Зеня, Света&Co. обязательно помогут.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031