Знайсці
28.05.2023 / 17:117РусŁacБел

«Я разумею, чаму яны не паціскаюць нам рукі. Яна не заслужыла, каб яе так праводзілі з корта». Сабаленка пра тое, што трыбуны асвісталі Касцюк

Арына Сабаленка пракаментавала сітуацыю, якая адбылася пасля матча з украінскай тэнісісткай Мартай Касцюк: трыбуны асвісталі Касцюк за тое, што яна не паціснула руку Сабаленка. Беларуска падумала, што свішчуць у яе адрас, і саркастычна пакланілася, піша sports.ru.

— Я не магла зразумець, што адбываецца. Таму што мы ўсе ведаем, што ўкраінскія дзяўчаты не паціскаюць нам рукі, таму нас гэта не здзіўляе, але, напэўна, сёння для гледачоў гэта стала нечаканасцю. Яны ўбачылі ў гэтым непавагу да мяне як да гульца, таму яе асвісталі.

Але спачатку я вырашыла, што асвістваюць мяне. Я крыху разгубілася і падумала: «Добра, што мне рабіць?» Я пагаварыла з камандай, каб пераканацца, што ўсё правільна зразумела. Потым я разабралася, што адбываецца, і тады падзякавала гледачам, папрасіўшы прабачэння за тое, што зрабіла спачатку (усміхаецца).

На пытанне журналіста, ці лічыць Сабаленка непавагай тое, што ўкраінскія тэнісісты не паціскаюць руку, Арына адказала:

— Я так не лічу. Я разумею, чаму яны не паціскаюць нам рукі. Я магу ўявіць рэакцыю з украінскага боку, калі яны будуць паціскаць нам рукі. Так што я гэта разумею. І разумею, што гэта не адносіцца да мяне асабіста. Вось і ўсё. Яна [Касцюк] не заслужыла, каб яе так праводзілі з корта.

Украінская тэнісістка Марта Касцюк пракаментавала словы беларускі Арыны Сабаленка, якая лічыць, што ўкраінка яе ненавідзіць. 

Сёння ў матчы паміж Сабаленка і Касцюк перамагла Сабаленка ў двух сэтах — 6:3, 6:2.

Чытайце таксама:

«Які мэсэдж яна нясе ў свет?» Украінская тэнісістка патлумачыла, што не ненавідзіць Арыну Сабаленка, а рэч у іншым

Арына Сабаленка: Лукашэнка можа каментаваць што хоча, а я проста спартсменка з Беларусі

Арына Сабаленка не разумее, за што яе ненавідзяць украінкі

«Балі і абдыманкі з Лукашэнкам — не палітыка?» Спыталі ў сумленных спартсменаў, ці варта зняць спартовы бан з Расіі і Беларусі

«Крычы, б***». На БТ каментатара нецэнзурна прымушалі заўзець за Сабаленка

Навоша: Перамога Арыны Сабаленка нават пад нейтральным сцягам — рэдкая нагода для самасцвярджэння людажэрнай дыктатуры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Жвір/адказаць/
28.05.2023
Не абагульняйце й не пхайце ўсё за пар у крывое лякала сваіх разуменьняў. Ваш бальшавізм вас загубіць.
5
Захар/адказаць/
29.05.2023
В ожидании дня Х , она проф теннисистка ,хорош пукать в диван.
29.05.2023
Яна такая прафесійная, што і абдымае Лукашенка на камеру, і распісваецца ў яго падтрымку. Яна прылада.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031