Знайсці
29.05.2023 / 08:141РусŁacБел

Латвія святкуе перамогу ў хакеі. Сейм раптоўна аб'явіў 29 мая непрацоўным днём

У ноч з нядзелі на панядзелак дэпутаты Сейма прынялі папраўкі да закону аб святочных і памятных днях. Панядзелак, 29 мая, у гонар трэцяга месца зборнай Латвіі на Чэмпіянаце свету па хакеі, аб'яўлены святочным днём.

Рашэнне было прынята проста ў апошні момант, каля паўночы. Перад гэтым, па даных Delfi.lv, ішлі інтэнсіўныя кансультацыі па тэлефоне. У выніку за прыняцце законапраекта прагаласавалі 52 дэпутаты, супраць не прагаласаваў ніхто, устрымаліся — трое.

Сёння хакеістаў чакаюць у Рызе, на 13-ю гадзіну запланавана святочнае мерапрыемства ля Помніка свабоды. Улічваючы размах святкаванняў, мяркуецца, што ў цэнтры Рыгі можа быць ускладнены рух транспарту і пешаходаў.

У матчы ЧС-2023 за трэцяе месца зборная Латвіі перамагла каманду ЗША (4:3 у авертайме) і ўпершыню ў гісторыі заваявала бронзавыя медалі. Галкіпер Артур Шылаў прызнаны найлепшым гульцом турніру.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
11
Жвір/адказаць
29.05.2023
Гэта йдыятызм. Гэта, як раптоўна актываваць стопкран у бягучым на поўным ходзе цягніку. Хаця таму, хто прымаў рашэньне пофік, кручу-вярчу, раблю, што хачу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031