Знайсці
29.05.2023 / 11:3310РусŁacБел

«Я ацаніў яго жарт». Перапалка Такаева і Лукашэнкі працягваецца

Прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў заяўляе, што ў Казахстана няма неабходнасці ўступаць у Саюзную дзяржаву і ядзерная зброя яго краіне таксама не патрэбная. Так ён адказаў Аляксандру Лукашэнку.

Касым-Жамарт Такаеў. Фота: LyazaTretyakova / depositphotos.com

Прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў адказаў Лукашэнку, які прапанаваў Казахстану і іншым краінам, што хочуць мець ядзерную зброю, уступіць у Саюзную дзяржаву.

«Я як след ацаніў яго жарт. Я думаю, што неабходнасці ў гэтым няма, паколькі існуюць і іншыя інтэграцыйныя абʼяднанні, перш за ўсё Еўразійскі эканамічны саюз.

Што тычыцца ядзернай зброі, то яна нам не патрэбная, паколькі мы далучыліся да Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі і Дамовы аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі. Мы застаёмся вернымі абавязацельствам у рамках гэтых міжнародных дакументаў», — сказаў ён.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў назваў праблемаю ступень інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй і астатнімі краінамі ЕАЭС.

На Еўразійскім эканамічным форуме 24 мая ён адзначыў, што гэта пытанне трэба абмяркоўваць. «У нас ёсць у Еўразійскім эканамічным саюзе Саюзная дзяржава. Гэта значыць, у сусветнай палітычнай гісторыі створаны ўнікальны прэцэдэнт або феномен, як хочаце. Стварэнне дзяржавы па формуле «дзве краіны — адна дзяржава» з адзінай палітычнай, юрыдычнай, вайсковай, эканамічнай, валютнай, культурнай, гуманітарнай прасторай, з адзіным саюзным урадам, з адзіным саюзным парламентам. Ну, я прашу прабачэння, і нават ядзерная зброя адна на дваіх цяпер», — сказаў ён. 

Аляксандр Лукашэнка пабачыў у словах Такаева іншае. Ён заявіў, што той, хто хоча ядзерную зброю, хай уступае ў саюз Расіі і Беларусі.

«У саюз Беларусі з Расіяй трэба ўступаць і ўсё: будзе ядзерная зброя на ўсіх», — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

«Нават ядзерная зброя адна на дваіх». Такаеў лічыць праблемай Саюзную дзяржаву ў складзе ЕАЭС

«Людзі прывыклі жыць у камфорце, цывілізавана, прыгожа». Вальфовіч патлумачыў, навошта Беларусі ядзерная зброя

«Разам з расійскай зброяй можа з’явіцца і расійская вайсковая база. А выперці іх будзе складана». Якія наступствы атрымае Беларусь праз размяшчэнне ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі

Дзе размесцяць расійскую ядзерную зброю, выбух якой можа знішчыць цэлы горад?

«Казаць, што мы ўсе памром, — дакладна няправільна». Эксперт пра магчымыя наступствы ядзернай вайны 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
54
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
7
0
Мікола)))/адказаць/
29.05.2023
Паляшук, у паўночным Казахстане даўно зьнішчана расейскае суцэльнае дамінаваньне. Гэта таму што ў іх быў не такі прамаскоўскі дыктатар
2
Паляшук/адказаць/
29.05.2023
Raisa, каб зразумець напісанае мной, звернемся да заявы Такаева: "Канцэптуальная ідэалагічная аснова гэтага саюза дастаткова сур'ёзная. Гэта ўзаемнае прызнанне гістарычнай супольнасці беларускага і рускага народаў, прызнанне культурнай, моўнай, рэлігійнай ідэнтычнасці, гэта значыць прызнанне наяўнасці аднаго народа. Адзін народ — адна дзяржава". І далей ідзе так упадабаная нашай публікай фраза "у іх нават ядравая зброя адна на дваіх". Вам не падаецца, што Такаеў тут выступае як тыповы імперскі прапагандыст? Маўляў, няма болей асобнага беларускага народа, бо яны моўна, рэлігійна, культурна = рускія. Вас не абражае, што ў сваёй спробе адмежавацца ад двух іншых дыктатараў казах, які з дапамогай Лу і Пу прыйшоў да ўлады, адмовіў у асобным існаванні нашаму народу? Мне падаецца, гэтая частка меседжу са спробай згуляць на імперскім інстынкце Путлера болей істотная менавіта для нацыянальна арыентаванай часткі грамадства, чым нежаданне Такаева лезці ў г.зв. саюз. Але датычна казахаў не ўбачыў за гэтыя дні ніводнай заявы, якімі звычайна апелюем да ўкраінскай улады, што беларусы - не роўна расейцы, не роўна лукашысты; што культура, мова, рэлігійная разнастайнасць у нас свае. Затое ўсе дружна запляскалі ў ладкі: ах, Такаеў падкалоў дыктатара. Ён нас прынізіў, а не яго. А з ім працягнуў гандляваць і гнаць "казахскі" лес на Захад. Непрымальна! Раз так, то казахі, як на мяне, не адрозныя ад кітайцаў - хай яднаюцца па ўйгурскай методзе.
2
Паляшук/адказаць/
29.05.2023
Мікола))), а дамінаванне й не трэба. Хопіць "прыцяснення расейскамоўных", як на паўднёвым захадзе Ўкраіны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930