Знайсці
29.05.2023 / 13:008РусŁacБел

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Еўрапейскім судзе патрабавалі зняць з іх санкцыі. Не атрымалася

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Святлана Любецкая і Аляксандр Амельянюк спрабавалі аспрэчыць санкцыі, якія Еўрапейскі саюз наклаў на іх 21 чэрвеня 2021 года. Еўрапейскі суд у Люксембургу пастанавіў адхіліць пазоў і абавязаў заяўнікаў аплаціць выдаткі адказчыка, піша reform.by.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Любецкая і Аляксандр Амельянюк спрабавалі аспрэчыць санкцыі. Фота: БелТА

Любецкую і Амельянюка прадстаўляў адвакат Адвакацкай палаты Парыжа Дзмітрый Ліцвінскі. Яны трапілі ў санкцыйны пакет ЕС 21 чэрвеня 2021 года ў сувязі з тым, што ўзначальвалі Пастаянную камісію па заканадаўстве і ўдзельнічалі ў распрацоўцы і прыняцці рэпрэсіўнага заканадаўства ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў.

Прадстаўнікі беларускага рэжыму хацелі зняць у дачыненні да сябе санкцыі і патрабавалі аплаціць выдаткі, звязаныя з судом.

Яны матывавалі гэта тым, што санкцыі носяць характар ​​калектыўнай адказнасці, нясуць памылковую ацэнку і парушаюць прынцып суразмернасці.

Акрамя таго, падчас слуханняў заяўнік удакладніў, што не меў намеру заяўляць аб парушэнні свабоды слова, што было адзначана ў пратаколе слухання.

Рада Еўрапейскага саюза, якая выступала адказчыкам у судзе, прадэманстравала вычарпальныя довады, якія абгрунтоўваюць уключэнне старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Святланы Любецкай і яе намесніка Аляксандра Амельянюка ў санкцыйны спіс.

Акурат яны займаліся распрацоўкай абноўленага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, які ўключыў шэраг новых артыкулаў, якія ўзмацняюць адказнасць у дачыненні да апанентаў рэжыму Лукашэнкі.

Суд ЕС стаў на бок адказчыка і 24 мая 2023 года адхіліў пазоў Любецкай і Амельянюка.

Любецкай і Амельянюку прадпісана аплаціць, у дадатак да іх уласных расходаў, расходы, панесеныя Радай ЕС. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
81
Панылы сорам
2
Ха-ха
22
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
0
Добрая навіна/адказаць/
29.05.2023
У гэтым кейсе ё й яшчэ адзін добры момант: “Еўрапейскі суд у Люксембургу пастанавіў адхіліць пазоў і абавязаў заяўнікаў аплаціць выдаткі адказчыка” - так што яны яшчэ заплоцяць грошы каб пакрыць усе судовыя выдаткі!
0
Мікола)))/адказаць/
29.05.2023
Навошта вам загнівальны варожы заходні сьвет, што вы там забылі? Ці гэта толькі паспалітым людзям ("народцу") рускі мір-ГУЛАГ і мішэнь на целе пад ядравы ўдар, а вам - куршавэлі, міляны, сарбоны для дзетак і ўнукаў? Давай дасвіданія...
0
Рэкамендацыя/адказаць/
30.05.2023
Любецкая, а што ты зрабіла з тым запытам да цябе ў жніўні 2020 - га з тысячамі подпісаў тваіх ‘невыбаршчыкаў’, бо цябе ніхто, ніколі не абіраў, - п@дцерлася, прабачце? Такая ж нелігітымная як і нелігітымны, з такімі ж нелігітымнымі законамі па якіх катуюць беларусаў, але маючая сваякоў за мяжой у загніваюшчай - саскочыць ужо не атрымаецца!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930