Пераразліку вынікаў ЦЭ не будзе, вынікі правільныя — Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў
Пераразліку вынікаў цэнтралізаванага экзамену не будзе. Пра гэта журналістам паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк, як перадае БЕЛТА.
Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк
«Пераразліку вынікаў ЦЭ не будзе. Тыя балы, якія абітурыенты бачаць у асабістым кабінеце на сайце РІКВ, актуальныя, правільныя. Яны пойдуць у сертыфікат ЦЭ», — кажа Юрый Міксюк.
Раней «Зеркало» напісала аб тым, што ў выпускнікоў узніклі пытанні да балаў, атрыманых на цэнтралізаваным экзамене. На погляд некаторых, налічаныя балы не карэлююць з колькасцю правільна выкананых заданняў. Таксама ў некаторых абітурыентаў адлюстроўваліся вынікі больш за 100 балаў — 101 і 103 балы.
Бацькі сцвярджалі, што ім нібыта абяцалі пералічыць балы.
Чытайце таксама:
Студэнтаў Баранавіцкага ўніверсітэта прымусілі глядзець інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам





