Знайсці
29.05.2023 / 17:342РусŁacБел

Святлана Ціханоўская прывітала рашэнне Польшчы ўвесці новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму

Святлана Ціханоўская лічыць, што пашырэнне санкцый на сотні рэжымных функцыянераў, сілавікоў і іх памагатых — «пасланне ўсім тым, хто падтрымлівае рэжым на сваіх пасадах і сваімі дзеяннямі».

«Гэта важны жэст салідарнасці з Андрэем Пачобутам і ўсімі беларусамі, якія пакутуюць ад рук рэжыму. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя з турмаў без аніякіх умоваў.

Гэта таксама пасланне ўсім тым, хто падтрымлівае рэжым на сваіх пасадах і сваімі дзеяннямі. Мы спадзяёмся, што іншыя краіны таксама возьмуць сабе гэты прыклад і вінаватыя ў палітычных прысудах панясуць адказнасць за свае дзеянні», — цытуе Святлану Ціханоўскую яе прэс-служба.

Сёння стала вядома, што Польшча ўвяла санкцыі супраць 365 беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і супрацоўнікаў дзяржаўных медыя, адказных за палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.

Чытайце таксама:

«Я не ведаю, ці ён жывы». Ціханоўская запісала зварот з нагоды трэцяй гадавіны затрымання яе мужа Сяргея

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Еўрапейскім судзе патрабавалі зняць з іх санкцыі. Не атрымалася

Прафсаюзы свету заклікалі ўвесці поўную эканамічную блакаду лукашэнкаўскага рэжыму

Польшча можа забараніць рух праз мяжу грузавікоў з беларускімі і расійскімі нумарамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
29.05.2023
Use i tak vedaiuc !
1
Арні/адказаць/
29.05.2023
Яе не пыталі! Палякі гэта зрабілі за Пачобута, не за беларускіх паліт вязняў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера