Знайсці
29.05.2023 / 22:046РусŁacБел

Вярхоўная Рада Украіны дэнансавала пагадненне з Беларуссю ў сферы пенсійнага забеспячэння

Вярхоўная Рада Украіны 29 мая прагаласавала за дэнансацыю пагаднення паміж Украінай і Беларуссю аб гарантыях правоў грамадзян у галіне пенсійнага забеспячэння.

За дэнансацыю прагаласаваў 301 народны дэпутат пры 226 мінімум неабходных, пра гэта паведаміў дэпутат Яраслаў Жалязняк.

Раней у пачатку красавіка Кабінет міністраў Украіны ўхваліў законапраект аб дэнансацыі падпісанага 14 снежня 1995 года ў Кіеве пагаднення з урадам Беларусі аб гарантыях правоў грамадзян у галіне пенсійнага забеспячэння.

Дакумент рэгулюе пытанне дзяржаўнага пенсійнага забеспячэння грамадзян, якія пастаянна жылі або пераехалі на пастаяннае пражыванне ў краіны-падпісанты.

У прыватнасці, гаворка ішла аб налічэнні пенсій па ўзросце, па інваліднасці, за выслугу гадоў і ў выпадку страты кармільца.

Дамова страціць юрыдычную моц праз шэсць месяцаў пасля таго дня, як Беларусь атрымае паведамленне Украіны аб яе дэнансацыі.

З пачатку расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, украінскі ўрад скасаваў, дэнансаваў, спыніў дзейнасць або выйшаў з больш як 20 двухбаковых пагадненняў, дамоў і мемарандумаў. Дэнансуюць дамовы з Беларуссю і іншыя яе суседзі.

Чытайце таксама:

Урад Літвы дэнансаваў пагадненне з Беларуссю аб памежным супрацоўніцтве

Латвія дэнансавала пагадненне аб інвестыцыях з Беларуссю

Украіна дэнансавала пагадненне аб супрацы і кааперацыі з Беларуссю ў ВПК

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Васіль/адказаць/
30.05.2023
Эюя, Казік, ідзе вайна, якую развязала расеі пры падтрымцы лукашысскага рэжыму. Вось гэта і ёсць першапрычына ад якой церпяць у тым ліку і пенсіянеры, а ўсё астатняя - гэта наступствы гэтай жахлівай вайны. Трэба ж правільна растаўляць акцэнты і называць рэчы сваімі імёнамі.
1
Казік/адказаць/
30.05.2023
Васіль, ну так вайной можна любую ахінею апраўдаць. Мяне цікавіць не “чаму?”, а “навошта?”. То бок, якім чынам гэты закон дапаможа Украіне перамагчы. Гэта закон толькі псуе жыццё тым, хто нейкую частку жыцця звязваў з Украінай, і, найбольш імаверна, на яе баку.
0
Казік/адказаць/
30.05.2023
Вася, рэжыму не пофіг, калі падтрымліваецца грамадзянская супольнасць і ворагі лукашэнкі. уся іх хеўра шалее з гэтага
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера