Лукашэнка даручыў сфармаваць «магутны кулак» на мяжы. Украінскія памежнікі ў гэты час здзекуюцца з беларускіх
Сёння Аляксандр Лукашэнка памяняў кіраўніка Дзяржпагранкамітэта. Нечакана Анатоль Лапо быў звольнены ў запас, а на яго месца прызначылі Канстанціна Моластава. Украінцы прыпісалі на свой рахунак гэтыя кадравыя змены.
Робячы прызначэнне новага кіраўніка, Лукашэнка заявіў, што трэба ўдасканальваць сістэму. «Трэба звярнуць асаблівую ўвагу на манеўраныя групы. Яны павінны быць у кожным атрадзе. Там, дзе вы вызначыце, павінен быць магутны кулак», — сказаў ён.
Беларускі «магутны кулак» днямі насмяшыў украінскіх памежнікаў. Учора ДПСУ апублікавалі, як яны гэта назвалі, «перамяшчэнне тэхнікі на мяжы з Украінай». На кадрах жа беларускія пагранічнікі пхалі зламаны «бобік».
А сёння Анатоля Лапо знялі з пасады. У Дзяржаўнай пагранічнай службе Украіны пажартавалі, што кіраўніка ДПК Беларусі Лапо знялі праз іх ролік.
«Абяцаем, што і далей будзем добрасумленна фіксаваць «дасягненні» вашых падапечных», — жартуе ДПСУ.
Чытайце таксама:





