Знайсці
30.05.2023 / 14:513РусŁacБел

Саудаўцы не здаюцца. Яны прапанавалі за Месі 1,2 мільярда еўра

Форвард «ПСЖ» Ліянэль Месі можа перайсці ў «Аль-Хілаль» з Саудаўскай Аравіі за рэкордныя грошы ў гісторыі футболу.

Ліянэль Месі. Фота: Aurelien Morissard / AP

Аргенцінскі форвард схіляецца да каманды з Саудаўскай Аравіі. Каманда з Эр-Рыяда прапанавала Месі двухгадовы кантракт, за які ён атрымае 1,2 мільярда еўра. Бацька форварда, Хорхе Месі, ужо прыняў прапанову, як піша французскае выданне Foot Mercato.

Крышціяну Раналду перайшоў у «Аль-Наср» за 200 мільёнаў еўра ў год (500 мільёнаў за два з паловай года).

У чэмпіянаце краіны «Аль-Хіляль» фінішуе на трэцім месцы.

Хутчэй за ўсё, Месі пакіне «ПСЖ» гэтым летам. Клуб выглядае кволым у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, таксама пераможцу чэмпіянату свету ўстроілі наганяй за паездку ў Саудаўскую Аравію ў пачатку мая.

Гэтаксама разглядаюцца варыянты вяртання Месі ў «Барселону» або пераходу ў «Інтэр» Маямі.

Чытайце таксама:

«Барселона» не рабіла прапанову Месі

Іспанскі брамнік клуба «ПСЖ» назаўтра пасля перамогі ў французскім чэмпіянаце трапіў пад капыты каня

Ліянэль Месі папрасіў прабачэння за паездку ў Саудаўскую Аравію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Спыніце Зямлю/адказаць/
30.05.2023
Бюджэт невялікай краіны за аднаго мужчыну, які добра ўмее катаць скураны мячык па траве... Гэты свет канчаткова звар'яцеў.
0
Не болельщик./адказаць/
30.05.2023
Клоунада продолжается...
0
AlesGut /адказаць/
30.05.2023
Спыніце Зямлю, не, проста дурныя грошы зь якімі арабы ня ведаюць што рабіць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера