Знайсці
30.05.2023 / 15:471РусŁacБел

«Дэманстраваў V-падобны жэст». Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэстах

Мужчыну таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску і выхадзе на праезную частку.

У судзе Партызанскага раёна Мінска асудзілі Аляксандра Саланінку паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску і выхадзе на праезную частку. Аляксандр, скончыўшы працоўную змену на прадпрыемстве, на прахадной убачыў групу людзей з расцяжкай з лозунгам, пасля чаго далучыўся да пратэстоўцаў.

Падчас пратэснай акцыі ён «публічна выкрыкваў лозунгі і дэманстраваў у якасці пратэснага сімвала V-падобны жэст паказальным і сярэднім пальцамі рук», піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Палітвязень Віктар Сядоў выйшаў на волю. Яго вінавацілі ва ўзвядзенні барыкад каля «Рыгі»

На волю выйшлі палітвязні Андрэй Шаўчук і Аляксандр Шаўцоў

Выйшла на волю Ірына Прыгава 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7
30.05.2023
Za sto asudzili ? Nenarmalnyja !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930