Знайсці
30.05.2023 / 15:541РусŁacБел

Гомельскага бармена Вятошкіна асудзілі на пяць гадоў хатняй хіміі

Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт 342 КК).

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Піскуноў.

Пасля заканчэння факультэта замежных моваў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Глеб стаў працаваць барменам у бары «Кватэрнік».

Затрымалі Глеба ў канцы лістапада, а судовы працэс над ім пачаўся 4 мая.

Сёння вынесены прысуд: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на пяць гадоў, піша «Вясна».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
30.05.2023
idyioty...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031