Знайсці
30.05.2023 / 16:453РусŁacБел

У Беларусі заблакавалі «айцішны» інтэрнэт-рэсурс Dev.by

У канцы мінулага тыдня ў некаторых аператараў сувязі ў Беларусі перастаў адкрывацца навінны рэсурс Dev.by. Паколькі рэдакцыя не атрымлівала афіцыйных прэтэнзій з боку ўладаў, заснавальнікі спадзяваліся, што гэта тэхнічная накладка. Аднак пасля выходных сайт так і не запрацаваў — яго заблакавалі, піша БАЖ.

Пратэст айцішнікаў у 2020 годзе

Пры гэтым за межамі краіны старонка Dev.by адкрываецца і абнаўляецца.

Dev.by — інтэрнэт-выданне пра беларускую ІТ-галіну. Платформа заснаваная ў 2008 годзе і асвятляе ўсе значныя падзеі, якія адбываюцца ў індустрыі або могуць на яе паўплываць.

Спажыўцы навінаў ІТ-індустрыі бурна рэагуюць на чарговы акт цэнзуры, але пры гэтым пасміхаюцца з «кандовых спробаў» уладаў адгарадзіць «айцішнікаў» ад прафесійнай інфармацыі.

«Нічога яны не зробяць: увесь ІТ-сектар карыстаецца службовымі VPN (праграма абыходу блакаваных каналаў), якія наогул ніяк не могуць рэгулявацца законамі Карыстальніцкай дамовы (censored — П. 4.1.2). Таму што VPN у шэрагу выпадкаў забяспечваюць кліенты, якія плацяць грошы, адпаведна, ім глыбока фіялетава да нечых «хацелак». Пустое марнаванне часу…» — патлумачыў на рэдакцыйным форуме адзін з карыстальнікаў.

Нягледзячы на спробы Міністэрства інфармацыі абмежаваць дзейнасць папулярнага інтэрнэт-рэсурсу, у рэдакцыі Dev.by заявілі, што працягнуць працу ў звыклым рэжыме. 

Чытайце таксама:

Заблакавалі папулярны гродзенскі сайт Newgrodno.by

Улады заблакавалі доступ да выдання «Інтэкс-прэс»

«Народная Воля» на месяц прыпыняе выхад і не выключае пагрозы поўнага закрыцця

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
9
30.05.2023
Papuljarny resurs adzin= *Nasa Niva*!
0
пад уплывам /адказаць/
30.05.2023
Дык што, з канала іх адпісвацца ці як?
0
Иван-Дурак/адказаць/
31.05.2023
Дичь перед тем как выкладывать нужно проверять. tut.by стал zerkalo.io, dev.by не работает уже полгода-год, с него идет пересылка на devby.io и все работает, по крайней мерее из Польши точно.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930