Знайсці
30.05.2023 / 17:494РусŁacБел

Стварылі камісію для праверкі вынікаў цэнтралізаванага экзамену і абяцаюць памяняць сістэму

Міністр адукацыі Андрэй Іванец, які яшчэ ўчора ўсе сігналы аб парушэннях пры правядзенні цэнтралізаванага экзамену па беларускай і рускай мовах называў фэйкамі, паведаміў пра сфармаванне міжведамаснай камісіі для праверкі карэктнасці апрацоўкі яго вынікаў.

Андрэй Іванец

Паводле Іванца, камісія складаецца «з матэматыкаў, інфарматыкаў, спецыялістаў у галіне статыстычнай апрацоўкі вынікаў, нашых найлепшых навучальных устаноў не толькі вышэйшай адукацыі, але і Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, іншых спецыялістаў».

Усе гэтыя людзі мусяць «у самыя кароткія тэрміны» правесці комплексную праверку карэктнасці разлікаў, зробленых Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў.

У выпадку выяўлення памылак міністр абяцае прыняць «усе неабходныя меры па іх ліквідацыі».

Змена пазіцыі Андрэя Іванца непасрэдна звязаная з тым, што праблемай зацікавіўся Лукашэнка, абвінаваціўшы ва ўсім камп'ютары. 

Цяпер, паводле міністра:

«У Міністэрстве адукацыі ёсць прапанова, каб цалкам адысці ад пераводу першасных балаў у тэставыя. Мы бачым магчымасць стварэння такой сістэмы, калі кожнае заданне будзе мець канкрэтную вагу да пачатку правядзення экзамену. І кожны выпускнік будзе разумець, што, рашыўшы канкрэтную задачу, ён можа атрымаць з 100 балаў 2, 5 ці 10 у залежнасці ад складанасці самой задачы».

І гэта нібыта «будзе абсалютна празрыстая сістэма, якая не будзе патрабаваць ніякіх тэхнічных інструментарыяў па перакладзе першаснага бала ў тэставы». 

Чытайце таксама:

Скандал з ЦЭ: выпускнікі скардзяцца на памылкі ў выніках, абураныя школьнікі і іх бацькі абрываюць тэлефоны Мінадукацыі

Мінадукацыі: Адзнакі на ЦЭ перагляду не падлягаюць. Апеляцыю падаць нельга

Пераразліку вынікаў ЦЭ не будзе, вынікі правільныя — Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5
0
Суповой пакетик/адказаць/
30.05.2023
Неужто и впрямь систему поменяют?!
0
Фдуч/адказаць/
30.05.2023
Вертикаль клоунов как результат отрицательного одбора. А детям собирают чемоданы и гудбай.
30.05.2023
Выйди, посчитай!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930