Знайсці
30.05.2023 / 19:57РусŁacБел

За ўдзел у пратэстах асудзілі трэнера па водным пола

Праваабаронцам стала вядома, што 11 мая ў судзе Ленінскага раёна Мінска вынесены прысуд трэнеру па водным пола Радзівону Баравому.

Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзілі да 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў зале суда.

Вядома, што мужчыну затрымалі 24 лютага і спачатку арыштавалі яго на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а пасля таго перазатрымалі паводле крымінальнага артыкула.

Яго судзілі за ўдзел у адным з мірных маршаў у Мінску ў 2020 годзе. Радзівон прызнаў віну і тлумачыў, што рушыў з натоўпам у тым ліку па праезнай частцы.

Прысуд вынесла суддзя Юлія Шут. 

Чытайце таксама:

Пазбавілі ліцэнзій яшчэ чатырох адвакатаў

Палітзняволены праваабаронца Уладзь Лабковіч патэлефанаваў з калоніі родным

Сталі вядомыя некаторыя дэталі судовай справы Яўгена Меркіса

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера