Знайсці
30.05.2023 / 20:461РусŁacБел

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі прызнаў права Украіны рабіць дыверсіі на тэрыторыі Расіі

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймс Клеверлі заявіў, што Украіна мае законнае права абараняцца і можа «выкарыстоўваць сілу па-за сваімі межамі». Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Sky News.

Джэймс Клеверлі (справа) падчас сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім у Кіеве восенню 2022 года. Фота: James Cleverly / Twitter

Адказваючы на пытанне пра сённяшнюю атаку беспілотнікаў на Маскву і пра тое, ці мае Украіна права атакаваць расійскую тэрыторыю, Клеверлі сказаў, што не будзе рабіць здагадак пра сутнасць атакі. Аднак ён дадаў, што Украіна мае «законнае права абараняць сябе».

«Яны маюць законнае права рабіць гэта ў сваіх межах, але таксама маюць права выкарыстоўваць сілу па-за імі, каб падарваць здольнасць Расіі накіроўваць сілу на саму Украіну», — адзначыў брытанскі міністр.

Па словах Клеверлі, «легітымныя вайсковыя цэлі» па-за межамі Украіны — тое частка яе самаабароны. «Мы павінны гэта прызнаць», — падкрэсліў ён.

Раніцай 30 мая, як паведамлялі расійскія медыя, ад 25 да 32 беспілотнікаў атакавалі Маскву. У выніку атакі былі пашкоджаныя прынамсі два шматпавярховыя дамы. Паведамляецца, што большасць дронаў збілі на падлёце да расійскай сталіцы, у тым ліку адзін нібыта недалёка ад рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна.

Чытайце таксама:

Пуцін у курсе, але рабіць заявы наконт маштабнай атакі дронаў на Маскву не будзе — Пяскоў

МУС Расіі абвясціла ў вышук галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага

«Свет павінен бачыць, што тэрор прайграе». Зяленскі заявіў, што тэрміны руху войскаў зацверджаныя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
10
mikola/адказаць/
30.05.2023
Ja nekali kazau-pastauki roznyh *dronau*,znisczalnikau moza pryvesci da Vjalikai vainy.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930