Знайсці
31.05.2023 / 07:11РусŁacБел

Паўночная Карэя запусціла балістычную ракету са спадарожнікам-шпіёнам. Яна не даляцела да космасу і развалілася

Паўночная Карэя запусціла балістычную ракету, па яе запэўненнях, для вываду на арбіту яе першага касмічнага спадарожніка. Але неўзабаве пасля запуску ракета развалілася і ўпала ў мора.

Фота ілюстрацыйнае: Koreya News Agency / AP

КНДР раней паведамляла, што да 11 чэрвеня запусціць свой першы касмічны спадарожнік. Пхеньян не хаваў, што спадарожнік будзе разведвальным, піша Бі-бі-сі.

Афіцыйнае агенцтва ЦТАК паведаміла, што пасля запуску ў рухавіку ракеты адбыліся непаладкі.

Паўднёвакарэйскія вайскоўцы ў цэлым пацвярджаюць гэтую заяву. Па іх словах, ракета хутка знікла з экранаў радараў і развалілася ў паветры, пасля чаго абломкі сапраўды ўпалі ў Жоўтае мора на захад ад Карэйскага паўвострава.

Армія Паўднёвай Карэі заявіла, што яна знайшла ў моры і вылавіла гэтыя абломкі, а потым распаўсюдзіла фатаграфіі знойдзенага ў моры вялікага бочкападобнага металічнага аб'екта з трубамі і правадамі.

Паводле аналізу, гэта і ёсць той самы разведвальны спадарожнік; у Сеуле ў выніку прыйшлі да высновы, што ракета сапраўды прызначалася для запуску касмічнага спадарожніка.

Гэта ўжо шостая з 2016 года спроба Паўночнай Карэі запусціць касмічны спадарожнік. ЦТАК заявіла, што ў хуткім часе краіна распачне новую спробу.

Пуск паўночнакарэйскай ракеты выклікаў трывогу і збянтэжанасць на поўдні, а таксама ў некаторых раёнах Японіі.

У Сеуле спрацавалі сірэны паветранай трывогі, а абанентам сотавай сувязі было разаслана папярэджанне аб неабходнасці рыхтавацца да эвакуацыі. Праз 20 хвілін прыйшло новае паведамленне, што папярэдняе было памылковым.

Папярэджанне таксама было разаслана жыхарам паўднёвага японскага вострава Акінава.

Запуск ракеты Паўночнай Карэяй ужо асудзілі ЗША, Японія і ААН, якія зазначылі, што ён парушае рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930